5 траўня 2024, Нядзеля, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Давайце нагрузім настаўнікаў яшчэ больш

147
Лукашэнка: Давайце нагрузім настаўнікаў яшчэ больш

Дыктатар запатрабаваў, каб настаўнікі працавалі яшчэ больш, тады ён гатовы трохі павысіць ім заробкі.

Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння, заслухоўваючы даклад аб ходзе прыёмнай кампаніі і падрыхтоўцы сістэмы адукацыі да новага 2016/2017 навучальнага года, паведамляе БелТА.

«Пытанне статусу педагагічнага работніка, скажу дакладней - настаўніка, перш за ўсё сярэдняй школы, ужо набыло не проста грамадскае гучанне, а палітычнае. Паводле многіх прычын. На настаўніку заўсёды ляжала цяжкая місія, і ніколі багатымі настаўнікі не былі. Не зусім багатыя яны і сёння. Але нагрузку на іх, у тым ліку палітычную, мы накладваем велізарную, - сказаў Лукашэнка. - Вазьміце парламенцкія «выбары», нядаўнія прэзідэнцкія «выбары»: хто складаў аснову палітычнага ядра, якое праводзіла галоўную палітычную кампанію? Настаўнікі, лекары, дзяржаўныя службоўцы».

«Таму давайце настаўніка нагрузім настолькі, наколькі ён павінен быць загружаны», - прапанаваў дыктатар. У такім выпадку ён уважае за магчымае і трохі павысіць заробкі для настаўнікаў. Пры гэтым Лукашэнка не баіцца, што праз ягоныя эксперыменты адукацыя застанецца без кадраў. «Мы настаўніка не страцім: настаўнікі былі і заўсёды будуць», - заявіў дыктатар.

Лукашэнка рэзюмаваў, што статус настаўніка можна было б і «падымаць», але ўсё залежыць ад таго, ці гатовыя настаўнікі больш працаваць. «Перш за ўсё статус залежыць ад самога настаўніка. Таму давайце загружаць настаўніка такім чынам, каб сапраўды ягоны статус быў высокі. Каб на сяле і ў горадзе, асабліва ў вёсцы, настаўнік быў галоўнай дзейнай асобай», - звярнуў увагу дыктатар.

Таксама Лукашэнка выказаўся на тэму, якой мусіць быць адукацыя ў Беларусі. «Годзе гэтых рэформаў у адукацыі - трэба ўдасканальваць тое, што ёсць. Трэба даць нармальныя падручнікі, перш за ўсё, падручнікі гісторыі ў школы, каб дзеці разумелі, што адбывалася ўчора ў нашай краіне. Погляд у мінулае - гэта погляд у будучыню. Не мне вас вучыць. А мы пачынаем займацца не тымі пытаннямі, якія сёння надзённыя, надзённыя для нашай сістэмы адукацыі», - заявіў дыктатар.

Напісаць каментар 147

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках