3 траўня 2024, Пятніца, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 10-й лякарні Менска праз «выбары» адбыўся «цуд»

33
У 10-й лякарні Менска праз «выбары» адбыўся «цуд»
ФОТА: WIKIPEDIA.ORG

Калі верыць звесткам камісіі, то пацыенты, якія знаходзяцца ў коме, усе як адзін паўсталі з ложкаў і прыйшлі да выбарчых скрыняў.

Непакой назіральнікаў наконт таго, што на закрытых участках лякарняў усе пацыенты да моманту галасавання «прыходзяць у прытомнасць», а потым зноў сыходзяць у кому, пацвердзіўся.

На закрытым участку № 60 у Аўтазаводскай акрузе № 92 у 10-й гарадской клінічнай лякарні Менска яўка выбарнікаў склала... 100 %. Прагаласавалі ўсе 605 чалавек. Нават тыя, хто знаходзіцца ў рэанімацыі, у коме, пад наркозам, паведамляе «Беларускі партызан».

10 клінічная лякарня – гэта не пансіянат і не рэабілітацыйны цэнтр. Гэта адна з найбуйнейшых клінік сталіцы, у ёй сем хірургічных аддзяленняў і яшчэ два аддзяленні анэстэзіялогіі і рэанімацыі. І вось такі цуд адбыўся!

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках