11 траўня 2024, Субота, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд: 30% прадукцыі Беларусь увозіць па-за пунктамі пропуску

1
Рассельгаснагляд: 30% прадукцыі Беларусь увозіць па-за пунктамі пропуску

Паводле дамоўленасці, уся прадукцыя павінна праходзіць праз кантрольныя пункты.

Блізу 30% паднагляднай Рассельгаснагляду прадукцыі Беларусь пастаўляе ў абыход часовых кантрольных пунктаў пропуску. Да такой высновы служба прыйшла ў выніку аналізу звестак, атрыманых з гэтых пунктаў, і статыстыкі, апублікаванай Мінсельгасхарчам Беларусі, паведамляе interfax.by.

Згодна з паведамленнем, пасля таго, як Рассельгаснагляд апублікаваў звесткі аб пастаўках у РФ з Беларусі прадукцыі жывёлагадоўлі, начальнік галоўнай управы замежнаэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў заявіў пра «адвольнае» стаўленне расейскага міністэрства да статыстычных звестак.

Аднак, тлумачыць Рассельгаснагляд, расейская служба падае не звесткі статыстыкі, а звесткі ўліку, якія атрымліваюцца з часовых пунктаў пропуску, размешчаных на адміністрацыйнай мяжы РФ і Беларусі.

«Асобна адзначаем, што, згодна з існай дамоўленасцю з беларускім бокам, уся прадукцыя, якая паступае з іх тэрыторыі, павінна праходзіць праз гэтыя пункты пропуску, - гаворыцца ў паведамленні. - Тым не менш, зыходзячы са звестак, якія Багданаў падае пра аб'ёмы паставак беларускай прадукцыі ў Расею, можна зрабіць выснову, што блізу 30% гэтай прадукцыі ідзе ў абыход такога кантролю».

Раней Рассельгаснагляд меркаваў, што аб'ём такой прадукцыі можа складаць 10% ад паставак.

Рассельгаснагляд рэгулярна фіксуе спробы ўвозу на тэрыторыю Расеі беларускай прадукцыі, якая не адпавядае заяўленым уласцівасцям. «Іншымі словамі - гэта фальсіфікат», - адзначае служба.

У якасці прыкладу яна падае апошнія звесткі. У верасні неадпаведнасць заяўленым паказчыкам была выяўленая ў прадукцыі Любанскага філіяла Слуцкага сыраробнага камбіната, Камянецкага сыраробнага завода, Менскага малочнага завода N1, Тураўскага малочнага камбіната, малочнай кампаніі «Наваградскія дары» і шэрагу іншых прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках