11 траўня 2024, Субота, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэа Віктарын: Мы зацікаўленыя ў забеспячэнні адукацыйнай свабоды для студэнтаў

1
Андрэа Віктарын: Мы зацікаўленыя ў забеспячэнні адукацыйнай свабоды для студэнтаў

Неразумна распрацоўваць рэформы ў адукацыі, не беручы да ўвагі меркаванне студэнтаў і міжнародных экспэртаў.

Кіраўніца прадстаўніцтва Еўрапейскага звязу ў Беларусі Андрэа Віктарын уважае за неразумнае распрацоўваць структурныя рэформы ў адукацыі, з’яўляючыся ўдзельнікам Балонскага працэсу, без уліку меркавання студэнтаў і міжнародных экспэртаў.

Такое меркаванне яна выказала 23 верасня ў Менску на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Грамадскі ўдзел у мадэрнізацыі вышэйшай школы: роля грамадзянскай супольнасці ў імплементацыі дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі Беларусі».

«Мы пацвярджаем сваю зацікаўленасць у забеспячэнні адукацыйнай свабоды для студэнтаў, персаналу ды іх удзеле ў сістэме кіравання вышэйшай адукацыі, - падае БелаПАН словы Віктарын. - Калі мы хочам адпавядаць міжнародным стандартам, трэба адкрыцца, інтэграваць грамадзянскую супольнасць, а для забеспячэння поспеху структурных рэформаў трэба заручыцца падтрымкай людзей. Неразумна знаходзіцца ў замкнёнай зале малой групай дзяржаўных службоўцаў і распрацоўваць структурныя рэформы ў адукацыі, не беручы да ўвагі меркаванне студэнтаў, міжнародных экспэртаў».

Прадстаўніца ЕЗ адзначыла, што, хоць еўрапейскія краіны і не дасягнулі ідэалу ва ўдасканаленні сістэмы вышэйшай школы, гэта тая сфэра, дзе «ўсе разам могуць выпрацоўваць нейкія ідэі ды канцэпцыі і бачыць, што адкрыты абмен поглядамі можа прычыніцца да больш якасных вынікаў».

Са слоў Віктарын, Еўропа мае шырокі спэктар інструментаў, якія могуць падтрымаць Беларусь у плане гарманізацыі і структураванні школы вышэйшай адукацыі для хутчэйшай яе інтэрнацыяналізацыі. У шырокім кантэксце гэта важна ў плане інтэрнацыяналізацыі і для забеспячэння акадэмічнай свабоды, сказала амбасадарка.

Прэзідэнт Міжнароднай абсэрваторыі акадэмічнага рангавання і якасці IREG (International Ranking Expert Group) Ян Садлак мяркуе, што Балонскі працэс - гэта найбольш пан'еўрапейская сістэма.

«Нідзе больш, ні ў палітыцы, ні ў эканоміцы, няма такой аб'яднаўчай мадэлі, якая б ахоплівала 40 краін», - адзначыў ён. Садлак выказаў упэўненасць, што сёння краіны яшчэ больш зацікаўленыя ў далучэнні да Балонскага працэсу, і ніводная з дзяржаў-удзельніц не выказала жаданне пакінуць яго.

У свой час Балонскі працэс быў названы цудам, сказаў Садлак. «Гэта дзяржаўны добраахвотны працэс, дзе няма грашовых сродкаў, за выняткам мінімальнай падтрымкі з боку Еўракамісіі, аднак ён здолеў уцягнуць такую колькасць устаноў, якія не заўсёды зацікаўлены ў такім партнёрстве, - адзначыў ён. - Таму Еўропа вітае далучэнне Беларусі да Еўропы такім чынам».

Беларусь уступіла ў Балонскі працэс з другой спробы (у траўні 2015 года) пры ўмове выканання такіх прынцыпаў , як акадэмічная свабода, інстытуцыйная аўтаномія і студэнцкі ўдзел у кіраванні вышэйшай адукацыяй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках