5 траўня 2024, Нядзеля, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхароў Варшавы далучалі да беларускай кухні

1
Жыхароў Варшавы далучалі да беларускай кухні
ФОТА З САЙТА RACYJA.COM

«Беларускі дом» удзельнічаў у фестывалі «Варшаўская мазаіка».

Прадстаўнікі Беларусі, Украіны, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Казахстана прапанавалі сваю нацыянальную кухню, а таксама вырабы народнай творчасці.

Ініцыятар мерапрыемства Марыя Глухава ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» адзначыла, што па падтрымку звярталася да амбасадаў розных краінаў, а ў выпадку Беларусі арганізатарам стаў «Беларускі дом» у Варшаве.

«Мэтай амбасады з'яўляецца рэклама сваёй краіны. Таму надумала звярнуцца да амбасадаў. А пасля амбасады накіроўвалі мяне да рэстаранаў. У мяне ёсць свае кантакты ў «Беларускім доме». Яны больш пазітыўныя ў плане таго, каб рабіць нешта падобнае. Як называюць «Беларускі дом»? Незалежнай амбасадай Беларусі. Таму хапіла арганізацыйнай дапамогі «Беларускага дому». Вельмі задаволеная вынікамі. Бачу, што яны добрыя», – апавяла журналістам арганізатар мерапрыемства.

Цягам некалькіх гадзінаў да павільёнаў падышло мноства палякаў, якія, сярод іншага, маглі пакаштаваць нацыянальныя стравы, набыць сувеніры і паўдзельнічаць у майстар-класах вырабу лялек.

«Я паляк, але маю ўсходнія карані. Вельмі падабаецца гэтая выдатная акцыя. Так трымаць далей! Выдатна! Праз страўнік – да сэрца», – пракаментаваў фестываль жыхар Варшавы.

Таксама на фестывалі «Варшаўская мазаіка» можна было ўбачыць нацыянальныя танцы, а галоўным пунктам музычнай праграмы стала выступленне беларускага фольк-гурта «Рада».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках