Перад паездкай да Сі Цзынпіну Лукашэнка надумаў «мякка заслаць» кітайцам
15- 27.09.2016, 19:46
- 31,025
Дыктатар падпісаў указ аб кітайскіх інвестпраектах.
Напярэдадні візіту ў Кітай (28-30 верасня) Лукашэнка падпісаў указ №349 «Аб рэалізацыі інвестыцыйных праектаў», піша БелаПАН.
Дакумент накіраваны на «забеспячэнне паспяховай рэалізацыі супольных беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў у сферы электраэнэргетыкі, аўтамабілебудавання, а таксама цэлюлозна-папяровай і тэкстыльнай галінах», гаворыцца ў паведамленні прэс-службы правадыра.
Указ «удакладняе парадак рэалізацыі асобных праектаў, а таксама вызначае пералік замежных арганізацый, якія маюць права на прыцягненне да працоўнай дзейнасці ў Беларусі паводле працоўных дамоў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Беларусі, на перыяд рэалізацыі гэтых інвестыцыйных праектаў».