5 траўня 2024, Нядзеля, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кірыенка пакідае пасаду кіраўніка «Расатама» - спытаць за БелАЭС не будзе з каго

8
Кірыенка пакідае пасаду кіраўніка «Расатама» - спытаць за БелАЭС не будзе з каго
Сяргей Кірыенка

Былы прэм'ер Расеі, гендырэктар «Расатама» Сяргей Кірыенка ў найбліжэйшы час будзе прызначаны першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта.

У кіраўніцтве краіны прынятая канчатковая пастанова аб прызначэнні былога прэм'ера Расеі, гендырэктара дзяржкарпарацыі «Расатам» Сяргея Кірыенкі на пасаду першага намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, які курыруе ўнутраную палітыку. Пра гэта РБК

Праект указа ўжо падрыхтаваны, сцвярджае адзін з іх. На ягоную думку, ён можа быць абнародаваны ў самы найбліжэйшы час. Іншы суразмоўца, блізкі да адміністрацыі прэзідэнта, кажа, што ўказ з'явіцца толькі на наступным тыдні, калі збярэцца новая Дума (гэта адбудзецца 5 кастрычніка), а цяперашні куратар унутрыпалітычнага блока Вячаслаў Валодзін пакіне Крэмль, каб стаць спікерам ніжняй палаты.

Раней Кірыенка на просьбу пракаментаваць інфармацыю РБК аб тым, што ён стаў асноўным кандыдатам на пасаду першага намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, казаў, што «чуткі не каментуе».

Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў у панядзелак заявіў, што ўказ аб прызначэнні новага першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Крамля будзе падпісаны ў найбліжэйшыя дні, але каментаваць інфармацыю аб прызначэнні Кірыенка адмовіўся.

Сяргей Кірыенка быў прызначаны кіраўніком Федэральнага агенцтва ў атамнай энэргіі Расеі (Расатама) у сярэдзіне лістапада 2005 года.

Усяго пару дзён таму паведамленні аб тым, што сыходзіць з «Расатама», Кірыенка назваў чуткамі.

Нядаўна беларускія праваабаронцы і грамадскія актывісты ў чарговы раз абмяркоўвалі сітуацыю на будаўніцтве Астравецкай АЭС, якое вядзе «Расатам», назваўшы гэтую будоўлю злачынствам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках