5 траўня 2024, Нядзеля, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Габрэйская грамада Менска ўшанавала памяць Перэса на ягонай радзіме

1

У вёску Вішнева прыехала блізу дзясятка прадстаўнікоў габрэйскай грамады сталіцы.

У вёску Вішнева прыехала блізу дзясятка прадстаўнікоў габрэйскай грамады Менска, каб ушанаваць памяць ураджэнца гэтых месцаў Шымона Перэса.

У каментары прадстаўнікі дэлегацыі паведамілі, што яны прыехалі наведаць родныя мясціны Перэса, папіць вады з калодзежа, які памятае знакамітага земляка, паведамляе «Еўрарадыё».

Таксама яны правялі малітву на месцы ўшанавання памяці габрэяў, забітых у гады Другой сусветнай вайны. Шымон Перэс даў 5 000 даляраў на ўсталяванне помніка на месцы трагедыі.

Пра смерць дзявятага прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса стала вядома сёння, 28 верасня. Яму было 93 гады. Пасаду прэзідэнта краіны Перэс займаў з 2007 да 2014 года.

Нарадзіўся ён 2 жніўня 1923 года ў беларускім мястэчку Вішнева Валожынскага раёна. Эміграваў у Палестыну ён у 1934 годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках