8 траўня 2024, Серада, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: Подкуп выбарца - гэта не парушэнне закона

31
Ярмошына: Подкуп выбарца - гэта не парушэнне закона
Лідзія Ярмошына
ФОТА: BYMEDIA

Кіраўніца ЦВК прызнала, што «матываваннем» студэнтаў да датэрміновага галасавання рэктары і дэканы ВНУ займаюцца «подкупам выбарцаў».

Пра гэта старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла журналістам tut.by, каментуючы заяву назіральнікаў пра тое, што ніхто не ідзе галасаваць на «выбарах» добраахвотна, а тыя, хто прагаласаваў датэрмінова - у асноўным студэнты, якіх да гэтага прымушае адміністрацыя ВНУ ды інтэрнатаў.

- Ніякага прымусу студэнтаў ісці на выбары не было, а лішні выходны, які некаторым абяцалі, - гэта не прымус, а, калі можна так сказаць, подкуп выбарцаў. Адміністрацыя ВНУ вольная такім чынам стымуляваць палітычную актыўнасць. Такім чынам, парушэння заканадаўства няма, - заявіла Лідзія Ярмошына.

Аднак, як высветлілі журналісты charter97.org Лідзія Міхайлаўна альбо хлусіць, альбо не ведае беларускіх законаў. Подкуп выбарца з'яўляецца крымінальна каральнай дзеяй.

І згодна з Артыкулам 191 Крымінальнага кодэкса Беларусі за подкуп выбарца службовая асоба можа атрымаць да пяці гадоў пазбаўлення волі:

1. Перашкода ажыццяўленню грамадзянінам Рэспублікі Беларусь права свабодна выбіраць і быць абраным, удзельнічаць у рэферэндуме, галасаваннi аб адклiканнi дэпутата, весці перадвыбарчую агітацыю, агітацыю для рэферэндуму або адклiканню дэпутата, альбо перашкода свабоднай рэалізацыі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь права заканадаўчай ініцыятывы, правядзенню агітацыі за ці супраць прапановы аб унясеннi праекта закона ў палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, альбо перашкода працы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь у выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчых камісій, камісій для рэферэндумаў або камісій для правядзення галасавання аб адклiканнi дэпутата, учыненая з выкарыстанне гвалту, пагрозы, падману, подкупу ці іншым спосабам,

караецца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, ці абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

2. Тое ж дзеянне, учыненае групай асоб на папярэднюю змову або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, -

караецца абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў», - абвяшчае артыкул Крымінальнага кодэкса, тэрміну даўніны якому, згодна з беларускімі законамі, не прадугледжана.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках