Пад Менскам 250 дамоў цягам пяці гадзін заставаліся без вады
2- 9.09.2016, 9:30
- 5,255
Жылыя дамы заставаліся без вады ў выніку аварыі.
Праз разрыў трубаправода ў гарадскім пасёлку Радашковічы Маладзечанскага раёна без водазабеспячэння цягам некалькіх гадзін заставаліся 250 жылых дамоў.
Як паведамляе прэс-служба Менскага абласнога ўпраўлення МНС, паведамленне пра аварыю на трасе халоднага водазабеспячэння дыяметрам 150 мм на вуліцы Усходняй, 3 паступіла 8 верасня а 16.54.
У выніку аварыі без халоднага і гарачага водазабеспячэння засталіся 30 шматкватэрных і 220 прыватных жылых дамоў.
А 21.40 водазабеспячэнне спажыўцоў адноўлена.