8 траўня 2024, Серада, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даходы уладаў ад замежнага гандлю ўпалі ўдвая

4
Даходы уладаў ад замежнага гандлю ўпалі ўдвая

Станоўчае сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі Беларусі ў лістападзе 2016 года знізілася больш чым на $123 мільёны.

У студзені-лістападзе 2016 года дадатнае сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі Беларусі склала 132,5 млн даляраў ЗША, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны банк.

Паводле ўдакладненых звестак, у студзені-кастрычніку 2016 года дадатнае сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі складала 255,7 млн даляраў. Такім чынам, за лістапад сальда зменшылася на 123,2 млн даляраў.

У студзені-лістападзе 2015 года дадатнае сальда складала 313,7 млн даляраў ЗША.

За 11 месяцаў мінулага года аб'ём замежнага гандлю таварамі і паслугамі склаў 58 млрд 855,3 млн даляраў ЗША, што на 10,1% менш, чым за студзень-лістапад 2015 года, экспарт - 26 млрд 993,9 млн (на 10,4 % менш), імпарт - 26 млрд 861,4 млн (на 9,9% менш).

Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі ў студзені-лістападзе 2016 года склала 2 млрд 84,9 млн даляраў (у студзені-лістападзе 2015 года таксама было адмоўным - 1 млрд 706,8 млн). Аб'ём замежнага гандлю таварамі склаў 43 млрд 853,3 млн даляраў, у тым ліку экспарт - 20 млрд 884,2 млн, імпарт - 22 млрд 969,1 млн даляраў. Да ўзроўню студзеня-лістапада 2015 года аб'ём замежнага гандлю таварамі склаў 87,8%, экспарт - 86,6%, імпарт - 89%.

Станоўчае сальда вонкавага гандлю паслугамі ў студзені-лістападзе 2016 года было на ўзроўні 2 млрд 217,4 млн даляраў супраць 2 млрд 20,5 млн у студзені-лістападзе 2015 года. Аб'ём вонкавага гандлю паслугамі склаў 10 млрд 2 млн даляраў, у тым ліку экспарт - 6 млрд 109,7 млн, імпарт - 3 млрд 892,3 млн даляраў. Да паказчыка студзеня-лістапада 2015 года аб'ём замежнага гандлю паслугамі склаў 100%, экспарт - 101,7%, імпарт - 97,6%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках