24 траўня 2017, Серада, 3:27

З рабочых «Гарызонта» робяць «стаханаўцаў»?

23

На заводзе ўстанавілі завоблачныя планы і 12-гадзінны працоўны дзень.

Пра гэта ў рэдакцыю charter97.org паведаміў чытач.

Кіраўніцтва «Гарызонта» выдала адпаведны загад «з мэтай рацыянальнага выкарыстання працоўнага часу ў 2017 годзе, зніжэння выдаткаў вытворчасці, безумоўнага выканання планавых заданняў, недапушчэння зрыву тэрмінаў дамоўных абавязанняў, улічваючы лагістыку паставак камплектуючых элементаў».

Са слоў рабочага, за «рацыянальным выкарыстаннем працоўнага часу» хаваецца 12-гадзінны працоўны дзень і нерэальныя для выканання планы вытворчасці тэлевізараў. Акрамя таго, за невыкананне плана работнікаў пазбаўляюць прэмій.

«Я, работнік унітарнага прадпрыемства ЗЭБТ «Гарызонт», хачу данесці вось такую інфармацыю. Нас прымушаюць працаваць па 12 гадзін, устанаўліваюць адмыслова завоблачны план па 1200-1400 штук тэлевізараў на дзень. Мы, вядома, гэты план не выконваем, бо яго нельга выканаць (за невыкананне плана нас пазбаўляюць прэміі па 1%.) Уваходзіць у цэх будзем хутка па адбітках пальцаў», - напісаў ён.