4 траўня 2024, Субота, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навіны ад Мінадукацыі: Дзеці змогуць ісці ў школу з 5 гадоў

27
Навіны ад Мінадукацыі: Дзеці змогуць ісці ў школу з 5 гадоў

У Кодэкс аб адукацыі збіраюцца ўнесці змены.

Пакуль у Кодэксе запісаная норма аб тым, што першакласніку павінна быць абавязкова 6 гадоў. Калі дзень нараджэння ў дзіцяці надыходзіць пасля 30 верасня, у школу яго ўжо не возьмуць. Менавіта гэтую норму збіраюцца змяніць, паведамляе kp.by.

Змены закрануць і факультатывы, якія праходзяць у суботу. На іх дазволяць хадзіць не толькі 9-11-класнікам, але і вучням 5-8 класаў.

Плануецца і павялічыць напаўняльнасць класаў. Цяпер у іх можа вучыцца максімум 25 чалавек у сярэдняй школе і 20 у ліцэях і гімназіях. А пасля ўнясення змяненняў у класе можа быць да 30 вучняў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках