5 траўня 2024, Нядзеля, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы стварылі тату, што адсочвае паказчыкі здароўя

Навукоўцы Тэхаскага ўніверсітэта распрацавалі графенавы датчык, які наносіцца на скуру як і часовая тату.

Распрацаваная прылада з'яўляецца самай тонкай, але можа здымаць паказчыкі здароўя пацыента нават дакладней за стандартнае медыцынскае абсталявання, піша onliner.by.

Сёння пры працяглым назіранні за сэрцабіццем ды іншымі важнымі паказчыкамі пацыент вымушаны ўвесь час насіць на сабе грувасткія электронныя датчыкі. Навукоўцы спадзяюцца, што новая распрацоўка дазволіць ім атрымліваць якасныя звесткі без выкарыстання такіх непрактычны прылад.

Графенавыя тату не будуць перашкаджаць нармальнаму перамяшчэнню, дэманструючы высокую дакладнасць нават пры расцягванні і зморшчванні скуры. Далей даследчыкі збіраюцца дадаць да прылады антэну, якая дазволіць трансляваць паказчыкі непасрэдна на смартфон або кампутар.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках