11 траўня 2024, Субота, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве затрымалі дзясяткі ўдзельнікаў антыкрызіснага мітынгу

3
У Маскве затрымалі дзясяткі ўдзельнікаў антыкрызіснага мітынгу
ФОТА: DW.DE

Дзвюма галоўнымі тэмамі акцыі былі патрабаванне ўзгаднення «антыкрызіснага мітынгу» і падтрымка палітвязняў.

Не менш за 40 удзельнікаў «Народнага сходу» былі затрыманыя ў суботу, 14 студзеня, у Маскве ля метро «Чыстыя сажалкі». Арганізатары анансавалі дзве галоўныя тэмы акцыі: патрабаванне ўзгаднення «антыкрызіснага мітынгу» і падтрымку палітвязняў - напрыклад, Ільдара Дадзіна, паведамляе «Нямецкая хваля».

Акцыя прайшла без ўзгаднення, бо арганізатары планавалі правесці яе ў фармаце сходу - без гукаўзмацняльнай апаратуры, плакатаў, сцягоў і транспарантаў. «Улада не заўсёды выконвае свае ж законы, таму ніхто не можа гарантаваць, што затрыманняў не будзе, аднак практыка паказвае, што масавых затрыманняў на сходах не бывае», - напісалі арганізатары на старонцы мерапрыемства ў сетцы Facebook.

Ля помніка Грыбаедаву затрыманыя актывісты Марк Гальперын, Аляксандр Макараў, Юрый Горскі, Уладзімір Залішчак, Раман Кавалёў і яшчэ некалькі чалавек, «у тым ліку правакатары з пракрамлёўскіх арганізацый».

Уладзімір Залішчак наўпрост з аўтазака заклікаў жыхароў Масквы прыходзіць да АУС «Басманнае» і падтрымаць затрыманых грамадзян. «Затрыманне на Чыстых сажалках незаконнае. Прыходзьце! Калі прыйдзе шмат народу, затрыманых выпусцяць», - напісаў актывіст у мікраблогу Twitter.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках