2 траўня 2024, Чацвер, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Час адправіць дыктатара на пенсію

65
Час адправіць дыктатара на пенсію
ФОТА: AFP

Дзіўна неяк атрымліваецца: Жадобін і Мальцаў ў свае гады ўжо не цягнуць, а для Лукашэнкі і Сямашкі ўзрост, выходзіць, не перашкода?

Неяк ціха і амаль незаўважна пайшоў на пенсію Леанід Мальцаў.

Першы раз ён стаў міністрам абароны больш за 20 гадоў таму. Затым быў і Савет бяспекі, і Дзяржпамежкамітэт. І вось звальненне - «адпаведна з узростам».

А колькі яму? 67 гадоў...Так, дзякуй за службу, сапраўды пара і адпачыць, піша журналіст «Салідарнасці» Кастусь Пахольчык.

І то, напэўна, затрымаўся. Два гады таму міністра абароны Юрыя Жадобіна адправілі ў адстаўку «згодна з узростам», калі яму толькі стукнула 60. Але ўсё ж лагічна: свет імкліва змяняецца, людзі змяніліся, прыйшлі новыя тэхналогіі, патрэбны новыя падыходы, савецкая загартоўка тут ужо не мае сэнсу. З паняццем «абрынуўся даляр» далёка не з'едзеш.

Вунь Віктар Кіслы ў 40 гадоў ужо даляравы мільярдэр. А пачынаў з нуля. Затое арыентаваўся ў сучасным свеце, зразумеў новыя запыты людзей.

Як ні круці, каб у 67 заставацца пры такой пасадзе як Мальцаў, патрэбныя, мабыць, выбітныя згодна з сусветнымі стандартамі асабістыя якасці. Тут і маладыя не ўсе паспяваюць, а калі табе пайшоў ужо сёмы дзясятак...

Хоць пачакайце. Віцэ-прэм'еру Уладзіміру Сямашку таксама 67. Міністру эканомікі Уладзіміру Зіноўскаму 61. І неяк жа кіруюць беларускай гаспадаркай. Зрэшты, бачым, як кіруюць - правал за правалам.

А чаму дзівіцца, што яны пры пасадах - іх начальніку ўжо 62. Прычым часам здаецца, што нашмат больш: чаго толькі вартая абвешчаная «імем рэвалюцыі» барацьба супраць «дармаедаў».

Дзіўна неяк атрымліваецца: Жадобін і Мальцаў у свае гады ўжо не цягнуць, а Лукашэнка і Сямашка, выходзіць, у росквіце сіл?

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках