2 траўня 2024, Чацвер, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца з Глуска дамогся ў пракурора скасавання незаконнай пастановы міліцыі

1
Праваабаронца з Глуска дамогся ў пракурора скасавання незаконнай пастановы міліцыі
ГЛУСКІ РАУС

Пракурор Глускага раёна прапанаваў мясцовым міліцыянтам разгледзець скаргу праваабаронцы аб парушэннях на «выбарах».

Праваабаронца Ігар Кірын 16 студзеня атрымаў апавяшчэнне з пракуратуры Глускага раёна, паведамляе 6tv.by.

Пракурор Глускага раёна Леанід Палевіч паведаміў праваабаронцу, што ягоная «скарга на пастанову аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы ад 29.12.2016, вынесеная арт ГБЭП Глускага РАУС Мукасеем С. В. на падставе п.2 ч.1 арт. 29 КПК Рэспублікі Беларусь (за адсутнасцю складу злачынства), паступіла ў пракуратуру Глускага раёна і разгледжаная.

Пракуратурай Глускага раёна гэтая пастанова аб скасаванні ў распачынанні крымінальнай справы 16.01.2017 скасаваная. Указаны матэрыял накіраваны для правядзення дадатковай праверкі, аб выніках якой Вам будзе паведамлена Глускім РАУС».

Ігар Кірын ужо цягам некалькіх месяцаў прадаўжае дамагацца скасавання вынікаў галасавання і прыцягнення да адказнасці асоб, вінаватых у парушэннях заканадаўства аб выбарах на Глускім выбарчым участку №2 падчас выбараў «дэпутатаў» «палаты прадстаўнікоў» 11 верасня 2016 года.

Праваабаронца абгрунтавана сцвярджае, што пры назіранні за падвядзеннем вынікаў галасавання 11.09.2016 года ён сутыкнуўся з масавымі парушэннямі выбарчага заканадаўства з боку членаў Глускай участковай камісіі №2.

У сваіх заявах у Глускі РАУС Ігар Кірын просіць супрацоўнікаў міліцыі прыцягнуць да адказнасці членаў участковай камісіі за падробку дакументаў у выбарах, заведама няправільны падлік галасоў і іншыя скажэнні ў выніках галасавання.

Супрацоўнікі Глускага РАУС парушэнняў у дзеяннях ўчастковай выбарчай камісіі не знаходзяць, бо «дакументацыя аформленая належным чынам».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках