5 траўня 2024, Нядзеля, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белпошта» пракаментавала сітуацыю з падробленымі «лістамі шчасця»

18
«Белпошта» пракаментавала сітуацыю з падробленымі «лістамі шчасця»

Гісторый пра «лісты шчасця» становіцца ўсё больш.

Адна з самых свежых тычыцца сітуацыі з падробленымі паведамленнямі пра выплату падатку на «дармаедства» ў паштовых скрынях жыхароў Заводскага раёна сталіцы.

Першапачаткова гаварылася, што гэта людзі пенсійнага ўзросту, якія дармаедамі быць не могуць. Праўда, пасля «Белпошта» заявіла, што ніякіх паведамленняў супрацоўнікі прадпрыемства не ўскрывалі.

РУП «Белпошта» пракаментавала сітуацыю з падробленымі паведамленнямі пра выплату збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў у паштовых скрынях.

— Паступіла інфармацыя пра тое, што некалькі жыхароў Заводскага раёна Менска зоны абслугоўвання аддзялення паштовай сувязі №47 атрымалі ў паштовыя скрыні паведамленне пра паступленне на іх адрас заказной карэспандэнцыі з паметкай «Падаткі». Паводле вынікаў праверкі ўстаноўлена, што гэтыя паведамленні супрацоўнікамі «Белпошты» не распячатваліся і не дастаўляліся, — распавялі БелТА прадстаўнікі прадпрыемства.

— Цяпер работнікі «Белпошты» запісваюць кантактныя звесткі грамадзян, якія атрымалі такія паведамленні, супакойваюць іх і інфармуюць аб тым, што гэтыя паведамленні з'яўляюцца несапраўднымі, — дадалі на прадпрыемстве.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках