5 траўня 2024, Нядзеля, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску рэзка выраслі падаткі для ІП і фізічных асоб

32
У Менску рэзка выраслі падаткі для ІП і фізічных асоб

Стаўкі адзінага падатку для ІП і фізічных асоб у Менску павялічваюцца ў сярэднім на 12%.

Адпаведная пастанова Менскага гарадскога савета дэпутатаў, зацверджаная 21 снежня 2016 года на сесіі Менгарсавета, апублікавана сёння, 19 студзеня, на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

Між іншым, стаўкі адзінага падатку ў раздробным гандлі нехарчовымі таварамі ўзраслі на 8-11 рублёў, у грамадскім харчаванні — на 15, пры аказанні цырульніцкіх паслуг — на 10, паслуг па рамонце і тэхабслугоўванні аўтамабіляў — на 21, будаўнічых паслуг — на 12 рублёў. Стаўка для рэпетытараў павялічана на 4 рублі (да 34), для вытворцаў мэблі на замовы спажыўцоў — на 21 (да 194), для таксістаў — на 17 (да 160), для фатографаў (акрамя відэаздымкі падзей) — на 11 (да 103), для ІП, якія аказваюць медыцынскія, у тым ліку стаматалагічныя, паслугі — на 17 (да 157 рублёў).

Пастанова ўваходзіць у дзеянне пасля афіцыйнага апублікавання.

Як адзначылі ў інспекцыі МПЗ Менска, да гэтага дакумент прайшоў грамадскае абмеркаванне, адбылася сустрэча са старшынямі саветаў прадпрымальнікаў рынкаў, гандлёвых цэнтраў і ІП, якія працуюць у сферы аказання паслуг. Заўвагі і прапановы прадстаўнікоў бізнэсу ўлічаны ў выніковым дакуменце. На іх просьбу са спісу гандлёвых аб'ектаў, дзе дзейнічаюць павышаныя стаўкі падатку, выключаны гандлёвыя цэнтры «Падземны горад», «Люстэрка», «Паркінг» і «Пасаж», у той жа час туды дадаліся «Галілеа» і «Скала». Пералік аб'ектаў з паніжэннем падатковай стаўкі папоўнілі ГЦ «Купалаўскі» і «Шчасце».

Неабходнасць прыняцця такой пастановы тлумачыцца тым, што больш за 45% ставак адзінага падатку, што дзейнічаюць у сталіцы, не адпавядаюць устаноўленым Падатковым кодэксам на 2017 год. Акрамя таго, асобныя віды дзейнасці, пры ажыццяўленні якіх ІП і фізічныя асобы, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, выплачваюць адзіны падатак, выкладзены ў новай рэдакцыі. З пераліку такіх відаў дзейнасці выключаны сферы «Чыстка і ўборка транспартных сродкаў», «Паслугі хатніх работнікаў», такія віды дзейнасці, як «Добраўпарадкаванне і абслугоўванне ландшафтных тэрыторый» і «Бурэнне вадзяных свідравін».

Апошнім разам у Менску стаўкі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб павышаліся пастановай Менгарсавета ад 29 сакавіка 2016 года, тады яны ў сярэднім выраслі на 15%.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках