5 траўня 2024, Нядзеля, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Facebook абмежаваў вяшчанне Russia Today

Facebook абмежаваў вяшчанне Russia Today

Канал не здолее весці трансляцыю інаўгурацыі Трампа на англамоўнай старонцы ў Facebook.

Адміністрацыя сацыяльнай сеткі Facebook увяла часовыя абмежаванні на публікацыю спасылак і відэа на англамоўнай старонцы расейскага тэлеканала Russia Today. Як паведамляе канал, ягоныя супрацоўнікі не могуць размяшчаць паведамленні са спасылкамі на матэрыялы, выявы і відэа, паведамляе korrespondent.net.

«Мы цяпер заблакаваныя, не можам пісаць ці распаўсюджваць інфармацыю ў Facebook. Забарона будзе доўжыцца да 22:25 вечара суботы, паводле маскоўскага часу. Калі ласка, заставайцеся з намі, мы працуем над гэтым з камандай FB», – гаворыцца ў паведамленні.

Russia Today сцвярджае, што адміністрацыя Facebook дагэтуль не патлумачыла сваіх дзеянняў. Пры гэтымабмежаванні былі ўведзеныя пасля трансляцыі прэс-канферэнцыі прэзідэнта ЗША Барака Абамы 18 студзеня. На канале запэўніваюць, што не парушалі аўтарскіх правоў.

«Такім чынам, пры дзейнай забароне RT пазбавіцца магчымасці весці трансляцыю інаўгурацыі абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Facebook», – паскардзіліся на канале.

Нагадаем, на гэтым тыдні эфір канала Кангрэса ЗША перапыніў трансляцыю Russia Today. На расейскім тэлеканале патлумачылі ўмяшанне ў эфір «унутранай памылкай маршрутызацыі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках