11 траўня 2024, Субота, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пінскім раёне жанчыну, якая ляжала на праезнай частцы, пераехалі 2 аўтамабілі

3
У Пінскім раёне жанчыну, якая ляжала на праезнай частцы, пераехалі 2 аўтамабілі

Няшчасны выпадак адбыўся 20 студзеня ў вёсцы Мечыцы.

У Пінскім раёне жанчыну, якая ляжала на праезнай частцы, пераехалі два аўтамабілі, паведамілі БелТА ў прэс-службе УУС Берасцейскага аблвыканкама.

Няшчасны выпадак адбыўся 20 студзеня ў вёсцы Мечыцы. У 21.55 на адной з вуліцаў населенага пункта быў знойдзены труп мясцовай жыхаркі 1953 года нараджэння з пашкоджаннямі, характэрнымі для ДТЗ.

Высветлена, што незадоўга да гэтага на жанчыну, якая была пазначаная святлоадбіўнымі элементамі і ляжала на праезнай частцы, здзейснілі наезд два аўтамабілі.

Першы наезд здзейснены каля 21.50 аўтамабілем ВАЗ-21093, якім кіраваў жыхар вёскі Табулкі 1992 года нараджэння. Праз тры хвіліны на ахвяру ДТЗ наехаў УАЗ, які належыць адной з установаў аховы здароўя Пінска, пад кіраваннем 54-гадовага пінчука.

Паводле гэтага факта Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што справакавала праз неасцярожнасць смерць чалавека) КК.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках