2 траўня 2024, Чацвер, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

12 сакрэтаў авіякампаній, пра якія не здагадваюцца пасажыры

6
12 сакрэтаў авіякампаній, пра якія не здагадваюцца пасажыры
ФОТА: WIKIPEDIA

У работніка ўсякай прафесіі ёсць свае сакрэты, і супрацоўнікі авіякампаній не выключэнне.

Некаторыя з іх ахвотна дзеляцца падрабязнасцямі сваёй працы ў сацыяльных сетках.

Сайт AdMe.ru знайшоў 12 такіх інтэрнэт-адкрыццяў.

Не ўсе дробныя няспраўнасці ліквідуюцца неадкладна

Толькі не падумайце, што хтосьці дазволіць ўзлёт, калі гэта небяспечна. Напраўду спіс усяго, што трэба праверыць перад узлётам самалёта, проста велізарны. Але ў ім ёсць дробныя няспраўнасці, якія не ўплываюць на бяспеку, таму іх можна ліквідаваць пазней. Гэта робіцца для таго, каб пазбегнуць затрымкі рэйса.

Для чаго патрэбныя поручні побач з дзвярыма ўнутры самалёта

Яны прызначаныя перш за ўсё для бортправаднікоў на выпадак панікі на борце. Калі сцюардэса рыхтуе дзверы для экстранай эвакуацыі пасажыраў, у паніцы людзі могуць неспадзявана збіць яе з ног або нават выпхнуць з самалёта. Поручні дапамогуць сцюардэсе ўтрымацца ад падзення.

Капітан і другі пілот атрымліваюць рознае харчаванне

Калі раптам хто-небудзь з іх атруціцца і не зможа кіраваць самалётам, тады яго абавязкі возьме на сябе другі пілот. Аднак гэта правіла дзейнічае не ва ўсіх авіякампаніях.

Замкі не абараняюць багаж ад ускрыцця

Навешваць замкі на багаж з маланкай не мае сэнсу, бо яе лёгка адкрыць пры дапамозе звычайнага алоўка або асадкі, што часам і робіцца. Пры гэтым маланкі могуць пашкодзіць.

Чаму напраўду нельга паліць на борце самалёта

Уважаецца, што забарона на паленне была ўведзеная з такіх жа відавочных прычын, як небяспека ўзнікнення пажару і шкода ад пасіўнага палення. Але першая прычына выклікае некаторыя сумненні, бо раней паленне было дазволенае і пажараў праз гэта не ўзнікала. Напраўду галоўная прычына забароны — эканамічная. Паветра ў самалёце стала цыркулюе, праходзячы праз фільтры, а цыгарэты і смолы хутчэй прыводзяць да іх зношвання.

7 асноўных прычын, чаму багаж губляецца

Багаж наважылі праверыць дадаткова і ў выніку не паспелі своечасова загрузіць яго ў самалёт.

Хто-небудзь з персаналу — часцей за ўсё гэта здараецца з новымі супрацоўнікамі — загрузіў чамадан не ў той вазок, і ў выніку ён патрапіў не туды, куды трэба.

Супрацоўнік авіякампаніі памылкова прымацаваў на багаж няправільную налепку.

Пасажыр не выдаліў з багажу ранейшыя налепкі і біркі, што прывяло да блытаніны.

Чамадан затрымаўся на стужцы транспарцёра ці ён адправіў яго не ў тым кірунку — такое можа адбыцца падчас перасадкі на другі рэйс.

Чамадан выпаў з вазка па шляху да самалёту, і ніхто гэтага не заўважыў. Зрэшты, гэта здараецца нячаста.

У сістэме распазнання багажу паўстаў збой або бірка згубілася. Таму супрацоўнікі раяць пакідаць імя і кантактную інфармацыю на бачным месцы звонку або хоць бы ўнутры валізкі.

Навошта пасажыраў просяць адключыць мабільныя тэлефоны

Наўрад ці тэлефон здольны вывесці з ладу самалёт — гэта хутчэй міф, але яго сігнал можа стварыць шум накшталт таго, што мы чуем у калонках за пару секунд да званка. Ён можа перашкодзіць пілотам пачуць важную інфармацыю ад авіядыспетчара. Зрэшты, самі чальцы экіпажа часам ігнаруюць гэтае правіла.

Супрацоўнікам і іх найбліжэйшым сваякам належаць ільготныя авіябілеты

У многіх авіякампаніях супрацоўнікі маюць права на вельмі танныя, а ў некаторых выпадках нават бясплатныя квіткі для сябе, сваіх дзяцей і мужа, і жонкі. Як правіла, пры куплі квітка супрацоўнік аплачвае толькі падаткі і зборы, а сам пералёт для яго фактычна бясплатны.

Дзверы прыбіральні лёгка адчыняюцца звонку

Для гэтага на дзвярах ёсць спецыяльны рычажок, які хаваецца за таблічкай «Не паліць» або «Туалет». Вядома, гэта было зроблена не для таго, каб парушаць прыватнасць пасажыраў, а на той выпадак, каб экіпажу не давялося ламаць дзверы, калі каму-небудзь унутры стане дрэнна.

Падлакотнікі крэслаў ля праходаў і ілюмінатараў таксама паднімаюцца

Многіх людзей раздражняе, што ручкі крэслаў ля праходаў і ілюмінатараў зафіксаваныя. Высветлілася, што і іх можна падняць. Для гэтага трэба націснуць на маленькую кнопку ля падставы падлакотніка, схаваную ў паглыбленні знізу. Але будзьце гатовыя да таго, што бортправаднікі вас папросяць вярнуць ручкі на месца.

Калі лепш за ўсё купляць квіткі

Мяркуецца, што чым раней вы купіце квіткі, тым яны танней вам абыдуцца. Напраўду гэта не зусім так, проста самыя танныя квіткі раскупляюць хутчэй за ўсё. Аднак ёсць дні тыдня, калі палёты абыходзяцца ў крыху меншую суму, чым звычайна. Гэта аўторак, серада і субота.

Вы не пашкадуеце, калі будзеце ветлівыя

Сцюардэсы прызнаюцца, што чым больш сардэчна вы да іх звяртаецеся, тым больш яны гатовыя для вас зрабіць. Не хапіла ялавічыны? Папытайцеся ветліва, і вам могуць прынесці філе міньён з першага класа. Дастаўся шумны сусед? Вам абавязкова пастараюцца знайсці іншае месца, калі вы спакойна растлумачыце сітуацыю. Хочаце даведацца аб выніку футбольнага матчу, але ў палёце няма такой магчымасці? Сцюардэса цалкам можа даведацца яго для вас, калі вы ёй спадабаліся. А вось скандалістам наўрад ці нададуць паслугі больш за пакладзены мінімум.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках