2 траўня 2024, Чацвер, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гульня «Крумкачоў» з «Дынама» скончылася правакацыяй

6
Гульня «Крумкачоў» з «Дынама» скончылася правакацыяй
Самуэль Адэаіба
ФОТА: KRUMKA.BY

Першы міжсезонны спарынг паміж менскім «Дынама» і «Крумкачамi» адзначыўся скандалам.

Рэзананс выклікаў пасляматчавы каментар футбаліста «Крумкачоў» Самуэля Адэаіба, які ў канцы першага тайма атрымаў чырвоную картку, а затым заявіў, што дынамавец Ігар Кузмянок дазволіў сабе расісцкія выказванні ў эпізодзе з выдаленнем афрыканца, піша tut.by.

- Кузмянок мне сказаў: «Закрый рот, чорная малпа». Адзін раз сказаў, два сказаў, тры сказаў...Але ж гэта проста гульня, мы змагаемся за мяч, а ён пачынае: «чорная малпа». Я ведаю, што я падвёў каманду. І я прашу прабачэння перад усёй камандай і трэнерамі. Больш такога не будзе. Я ведаю, што гэта няправільна, але гэта проста эмоцыі, - прыводзіць словы афрыканскага легіянера афіцыйны сайт «Крумкачоў».

Афіцыйны сайт менскага «Дынама» аператыўна адрэагаваў на скандальнае выказванне цемнаскурага гульца спаборнікаў. Яно было ўспрынятае са здзіўленнем і расцэненае як правакацыя.

- Ігар Кузмянок цягам гульнявой кар'еры зарэкамендаваў сябе як дысцыплінаваны і спакойны футбаліст. Ён неаднаразова выступаў у матчах супраць легіянераў з іншых краін, у тым ліку - на еўрапейскай арэне. За гэты час выпадкаў парушэння правілаў сумленнай гульні з боку футбаліста не было. Аб дысцыпліне футбаліста кажа і ягоная статыстыка: за 9 гадоў гульнявой кар'еры і 197 матчаў (уключаючы матчы моладзевай нацыянальнай каманды Беларусі) Ігар атрымаў усяго 2 чырвоныя карткі, атрыманыя не за «неспартовыя паводзіны», - гаворыцца ў заяве на дынамаўскім сайце.

Сам Ігар Кузмянок таксама адрэагаваў на каментары Адэаіба, якія сталі для дынамаўца сюрпрызам.

- З велізарным здзіўленнем я прачытаў навіну пра тое, што дазволіў сабе расісцкія выказванні. На 42-й хвіліне ля нашай брамы прызначылі кутні ўдар, я стаяў у пары з Самуэлем, ён штурхаў мяне, я абурыўся са словамі: «Ты што робіш?». Пасля чаго ён ударыў мяне па твары, я атрымаў рассяканне. Упэўнена заяўляю, што нічога такога я не казаў і мяркую, што гэта проста правакацыя з боку Адэаіба. Проста не разумею, навошта ён так сказаў...

Менскае «Дынама» выступіла ў абарону свайго футбаліста і ўсумнілася ў сумленнасці легіянера «Крумкачоў», прывёўшы довады на сваю карысць.

- Паводле наяўнай у нас інфармацыі, выпадкі парушэння сумленнай і дысцыплінаванай гульні ў Адэаіба паўтараліся неаднаразова, у тым ліку і ў гульнях за дублюючы склад сваёй каманды. Футбольны клуб «Дынама-Мінск» бароніць гонар свайго футбаліста і словы гульца «Крумкачоў» расцэньвае як правакацыю і спробу адцягнуць увагу ад сваёй грубай гульні, - адзначае дынамаўская прэс-служба.

Сам жа матч скончыўся мінімальнай перамогай «Крумкачоў» - 1:0. Аўтарам адзінага гола на 75-й хвіліне стаў Аляксандр Філановіч.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках