2 траўня 2024, Чацвер, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч падаўся ў дызайнеры

49
Шуневіч падаўся ў дызайнеры
ІГАР ШУНЕВІЧ

Відавочна, у беларускай уладнай верхавіне існуе меркаванне, што дызайн — гэта штосьці накшталт кіравання дзяржавай.

Кожная кухарка, гэта значыць кожны чыноўнік дасць рады. Былы кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Леанід Сініцын неяк узяў і намаляваў нам дзяржаўныя сімвалы, піша belaruspartisan.org. Чым міністр МУС горшы?

«Я — аўтар герба і сцяга. Я маляваў эскіз. І нават у Цэнтрвыбаркаме ёсць мой эскіз, ад рукі намаляваны. Потым ужо мастак дадаў фарбы, трохі стылізаваў. Я ад прыроды надзвычай таленавіты чалавек», — расказваў Леанід Сініцын, які скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут паводле спецыяльнасці інжынера-будаўніка.

Быў у інстытуце арганізатарам фізічнай культуры і палітінфарматарам, цяжкай атлетыкай займаўся. Пра яго заняткі жывапісам, геральдыкай або гісторыяй нічога невядома.

Але гэта ж глупства, галоўнае, што пад гэтымі сімваламі, са слоў Сініцына, «20 гадоў Беларусь жыве кансалідавана, і будзе жыць яшчэ гадоў сто пад гэтым сцягам і гербам».

Паколькі Ігар Шуневіч усяго толькі міністр, ён не замахнуўся так высока. Але ўсё ж міністр, значыць таксама можа заняцца дызайнам.

Галоўны міліцыянт краіны пазначаны як распрацоўнік дызайну (аўтар ідэі) памятных манет, выпушчаных Нацыянальным банкам у абарачэнне з 17 студзеня.

Вось ён, вынік міністэрскай-міліцэйскага дызайну, самі можаце ацаніць.

Серыя мае назвай «Беларуская міліцыя. 100 год». І складаецца з манет: залатая – наміналам 50 рублёў (тыраж — 300 штук), сярэбраная – наміналам 20 рублёў (накладам — 3 000 штук), медна-нікелевая – наміналам 1 рубель (тыраж — 5 000 штук).

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках