10 траўня 2024, Пятніца, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Геаграфія інтарэсаў Трампа

1
Геаграфія інтарэсаў Трампа
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: LI MUZI / ZUMA / GLOBALLOOKPRESS.COM

Якія краіны прэзідэнт ЗША згадваў у твітэры часцей за ўсё?

Абранага прэзідэнта Трампа жартам замест галоўнага начальніка называюць твітэр-начальнікам («commander-in-tweet» замест «commander-in-chief») за ягоную палкую любоў да папулярнага сэрвісу мікраблогаў. Дагэтуль старонка Трампа ў твітэры была галоўнай крыніцай інфармацыі аб ягоных палітычных поглядах і планах.

Праз твітэр Трамп можна меркаваць аб тым, якія краіны свету ўваходзяць у сфэру ягоных інтарэсаў, паведамляе «Настоящее время».

Беларусі сярод іх няма. Нягледзячы на тое, што зяць Трамп Джарэд Кушнер, які будзе старшым дарадцам прэзідэнта, мае карані ў Наваградку, а ўнукі Трампа ў нас часцяком бывалі.

Больш за ўсё нататак (440) Трамп напісаў пра Кітай, які прызначаны 45-ым прэзідэнтам ЗША на ролю галоўнага спаборніка.

З вялікім адрывам (224 запісы) другой ідзе Шатландыя. Тут нарадзілася ягоная маці, і тут ён мае палі для гольфа. Сюды Трамп прыехаў пасля заканчэння рэферэндуму аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕЗ. І расхвальваў Брэксіт, не звярнуўшы ўвагі на тое, што большасць шатландцаў (62%) выказаліся за захаванне сяброўства ў Еўразвязе і загаварылі аб выхадзе з Вялікабрытаніі праз вынікі рэферэндуму.

Тройцу найбольш часта згадваных краін займае Іран (207 твітаў). Трамп абвінавачваў гэтую краіну ў «прыніжэнні» ЗША, абяцаў быць з ёй жорсткім і скасаваць «ядзерную дамову», пасля падпісання якой з Ірана былі знятыя санкцыі.

Расея займае восьмае месца (83 запісы), Украіна — 21-е (15 нататак). Апошняя згадваецца толькі ў сувязі з агрэсіяй Расеі супраць яе. Польшча згаданая толькі адзін раз у сувязі з візітам туды Міта Ромні ў 2012 годзе ў ролі кандыдата ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі. Трамп заўважыў, што палякі добра разумеюць ідэю «свабоды з кулакамі».

Іншыя суседзі Беларусі Трампам не згадваліся.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках