5 траўня 2024, Нядзеля, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на тыдзень

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на тыдзень

У сярэдзіне гэтага тыдня рэзка пахаладае, аднак ненадоўга.

Надвор'е працягне праяўляць пераменлівы характар, распавёў tut.by начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 24 студзеня, будзе цёпла, хмурна і ветрана. Умовы надвор'я будуць вызначаць вільготная няўстойлівая паветраная маса і малаактыўныя атмасферныя франты. У асобных раёнах невялікія ападкі (у асноўным мокры снег), туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ўначы 0... -6°С, удзень -2… +3°С.

У сераду, 25 студзеня, тэмпература рэзка знізіцца. Чакаецца ўварванне арктычнага паветра, ціск пачне расці, а тэмпература будзе падаць: цягам дня -3… -9°С, на паўночна-ўсходняй палове -10… -12°С, у паўднёва-заходніх раёнах 0... -2°С. Уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень на поўдні ў асобных раёнах кароткачасовы снег. Уначы на ўсходзе краіны слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца.

У чацвер, 26 студзеня, уначы маразы адужэюць: -10... -17°С, пры праясненнях -18... -22°С; удзень -3... -10°С, у крайніх паўночных раёнах 0... -2°С. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень на паўночнай палове рэспублікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

У канцы працоўнага тыдня і да выхадных чакаецца паступовае падзенне ціску і павольны рост тэмпературы.

У пятніцу, 27 студзеня, у асобных раёнах краіны кароткачасовы снег, удзень слабы туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ўначы -3... -10°С, на паўднёвым усходзе пры праясненнях -11... -17°С; удзень 0... -6°С.

У выхадныя дні ў асобных раёнах краіны невялікі снег, мокры снег, слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ўначы -2... -9°С, пры праясненнях да -12°С; удзень -5... +2°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках