4 траўня 2024, Субота, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус прыдумаў, як байкатаваць падатак на «дармаедства»

113
Беларус прыдумаў, як байкатаваць падатак на «дармаедства»
Фотa: tut.by

Днямі ў сеціве з'явілася паведамленне вынаходлівага «дармаеда».

Атрымаўшы «ліст шчасця» з падатковай, ён наважыў у літаральным сэнсе аддаваць дзяржаве капейкі. Пайшоў у банк і выплаціў першы ўнёсак - 2 капейкі. «Касірка паглядзела такім сумным позіркам. Што, дзве капейкі? Я кажу: не хвалюйцеся, цяпер я кожны дзень буду да вас хадзіць. Плаціць буду па капейцы на дзень», - пiша вынаходнік.

На гарачай лініі Міністэрства падаткаў і збораў «Еўрарадыё» патлумачылі, што спосаб не спрацуе. Тое, што «дармаед» часткова пачаў выплачваць збор, ніяк не ўратуе яго ад патрабавання выплаціць усю суму цалкам. Больш за тое, калі плаціць па 1 капейцы на дзень, то першапачатковыя 360 рублёў значна павялічацца.

«Часткамі выплачваць збор можна. Якімі заўгодна часткамі. Але толькі да 20 лютага. Калі вы не выплаціце ўсю суму да 20 лютага, то за кожны дзень пратэрміноўкі вам будуць налічваць пеню», - тлумачаць у падатковай.

Нагадаем, што 17 лютага а 18-00 на Кастрычніцкай плошчы Менска пачнецца Марш раззлаваных беларусаў з патрабаваннем скасавання дэкрэта аб «дармаедах».

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках