30 красавiка 2024, aўторак, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржкантроль: На рэканструкцыі «Дынама» распілавалі больш за $300 тысяч

7
Дзяржкантроль: На рэканструкцыі «Дынама» распілавалі больш за $300 тысяч

«Памылка» праекціроўшчыкаў магла каштаваць бюджэту блізу 630 тысяч рублёў.

Камітэт дзяржкантролю праверыў ход рэканструкцыі стадыёна «Дынама» ў Менску і выявіў факты незаконнага расходавання бюджэтных сродкаў, паведамілі карэспандэнту агенцтва minsknews.by ў ведамстве.

Заказчык аб'екта КУП «УКБ Менгарвыканкама» аплаціў транспартныя выдаткі падрадчыка (ААТ «Будтрэст №1») на перавозку на стадыён 39 тысяч пагонных метраў абсадных сталёвых труб. Як паказала праверка, матэрыялы ў такой колькасці на будпляцоўку не завозілі, бо тэхналагічна адна і тая ж абсадная труба ў працэсе размяшчэння буранабіўных жалезабетонных паляў павінна выкарыстоўвацца шматкроць. Бурэнне свідравіны адбываецца ўнутры згаданых труб, пасля чаго апошнія вымаюць, чысцяць і зноў уключаюць у цыкл работ. І так не менш за 10 разоў.

— Але праекціроўшчыкі ў каштарыснай дакументацыі гэтыя абставіны не ўлічылі, таму транспартныя выдаткі на дастаўку абсадных труб былі вызначаны па сумарнай глыбіні мацавання свідравіны, а гэта 39 тысяч пагонных метраў, — распавёў галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення кантролю г. Менску КДК Рыгор Шаколін.

Падрадчык не прамінуў скарыстацца памылкай праекціроўшчыкаў, няўважлівасцю заказчыка і незаконна ўключыў у акты выкананых работ выдаткі па транспарціроўцы блізу 35 тысяч пагонных метраў труб вагай больш за 4 000 т, хоць іх дастаўка на аб'ект на самай справе не вялася. У выніку з бюджэту неабгрунтавана выдаткавана больш за 210 тысяч рублёў.

Таксама з аплачанага заказчыкам кошту труб падрадчык не змог дакументальна пацвердзіць іх набыццё ў аб'ёме блізу 2 300 пагонных метраў на суму 419,3 тысячы рублёў, што таксама стала незаконным расходаваннем сродкаў мясцовага бюджэту.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках