30 красавiка 2024, aўторак, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мечыслаў Грыб: У Лукашэнкі няма грошай утрымліваць міліцыю

31
Мечыслаў Грыб: У Лукашэнкі няма грошай утрымліваць міліцыю
Мечыслаў Грыб
ФОТА: «Радыё Свабода»

Праз недахоп грошай дыктатар можа застацца без трэцяй часткі кадравага складу МУС.

Сёння Лукашэнка ў час рабочай сустрэчы з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам прапанаваў яму заняцца «разумнай аптымізацыяй» міністэрства.

«Мы ад гэтага нікуды не сыдзем. Вы ўвесь час мне дакладваеце, што крымінагенная сітуацыя паляпшаецца, значыць, нам паступова трэба ісці да скарачэння, але не да бяздумнага, а да аптымізацыі структур», - сказаў Лукашэнка. Дыктатар падкрэсліў, што зэканомленыя за кошт гэтага сродкі застануцца на балансе міністэрства.

«Гаворка ідзе аб скарачэнні МУС на 20%»

Колькасць МУС трымаецца ў сакрэце; ва ўсякім выпадку, грамадскасць не ведае дакладную колькасць МУС Беларусі. Аднак генерал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб мяркуе, што ў параўнанні з часамі БССР колькасць работнікаў міліцыі вырасла дзесьці ўтрая і дасягнула ўзроўню ў Польшчы, дзе пражывае блізу 40 мільёнаў чалавек, піша bdg.by.

- Гэта тэма ніколі не сыдзе з парадку дня, бо няма грошай на ахову парадку, на праваахоўныя органы. Дакладней, наяўных сродкаў недастаткова. Таму сапраўды не пазбегнуць скарачэнняў. Каб прывесці беларускія праваахоўныя органы да заходніх стандартаў, трэба яшчэ зрабіць вельмі і вельмі шмат: колькасць праваахоўнікаў на 100 тысяч насельніцтва ў Беларусі значна вышэйшая, чым у заходніх краінах. Быў час, калі колькасць праваахоўных структур павялічвалася, павялічвалася, павялічылася, а сёння прыйшлі да таго, што трэба даваць зваротны ход.

- Колькі сёння праваахоўнікаў налічваецца ў Беларусі?

- Канкрэтнай інфармацыяй я не валодаю: называюць зусім розныя лічбы. Але ў параўнанні з часамі БССР колькасць праваахоўных органаў павялічылася разы ў тры: тады было 40-45 тысяч, а сёння называюць лічбы і 100 тысяч, і вышэй. Такія лічбы называюць і кіраўнік дзяржавы, і кіраўнікі міністэрства. Колькасць праваахоўных органаў у Беларусі дасягнула прыкладна ўзроўню Польшчы, але ў Польшчы - 40 мільёнаў насельніцтва, а ў Беларусі - менш за 10 мільёнаў.

- А колькі Беларусі трэба праваахоўнікаў?

- Адсюль трэба і пачынаць. Куды прылічаць унутраныя войскі? Таму што яны знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС. Усякія спецпадраздзяленні, палкі - куды іх прылічаць? Зразумелая справа, да праваахоўных органаў. У сітуацыі трэба разбірацца вельмі дэталёва.

Да таго ж сістэма праваахоўных органаў засталася ранейшай, савецкай - ніякай рэарганізацыі яна не зведала; нейкія касметычныя змены рабіліся, але рэальнай рэарганізацыі беларускія праваахоўныя структуры не зведалі, як гэта адбылося ва Украіне, Грузіі. Пры цяперашняй сістэме ўлады ніхто гэтага і не зробіць. Зверху будуць ціснуць, МУС будзе супраціўляцца, але скарачаць - ад гэтага нікуды не падзецца.

- Наколькі істотным можа быць скарачэнне? Або, па традыцыі, касметычным?

- Мне здаецца, чыста касметычнымі дзеяннямі цяпер ужо не абысціся - няма грошай. Скарачэнне можа дасягнуць і 10, і 20, і 30 адсоткаў. Але, наколькі я разумею, пастаўленая задача скараціць колькасць органаў унутраных спраў на 20%.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках