3 траўня 2024, Пятніца, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты Маладэчна пачалі барацьбу супраць прымусовай працы школьнікаў

8
Актывісты Маладэчна пачалі барацьбу супраць прымусовай працы школьнікаў

У горадзе з'явіліся плакаты з заклікам пакласці канец ганебнай практыцы прыцягваць моладзь да грамадскіх прац.

24 студзеня актывісты грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» ў Маладзечне расклеілі інфармацыйныя плакаты «Спыніце рабскую працу школьнікаў і студэнтаў!», «Стоп прымусовай працы дзяцей!», «Цябе прымушаюць да працы ў калгасе? Накіроўваюць на ўборку снегу? Памятай пра свае правы! Інфармуй пра такія выпадкі», паведамляе «Радыё Свабода».

Плакаты з'явіліся на прыпынках гарадскога транспарту, афішах і рэкламных стэндах, а таксама каля некаторых навучальных устаноў.

«З дапамогай гэтага мы яшчэ раз хочам звярнуць увагу мясцовай улады і грамадскасці на праблему працоўных павіннасцей і выкарыстання дзеля гэтага школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў. На жаль, у нашых рэгіёнах уладныя структуры працягваюць савецкую традыцыю — задзейнічаць моладзь для сезоннай працы ў калгасах, прыбірання снегу ў горадзе, суботнікаў і г.д.

Апроч таго, перыядычна ўлады прыцягваюць да гэтага працэсу школьнікаў, якім нават ня споўнілася 14 гадоў, што ўвогуле знаходзіцца за межамі чалавечай маралі і тым больш пад забаронай дзейнага заканадаўства. І якраз у маладэчанскім рэгіёне такія выпадкі не аднойчы фіксаваліся ў СМІ, адзін з іх быў трагічны — падчас збору бульбы на полі загінула 13-гадовая дзяўчына.

Спадзяёмся, што пасля агучвання такіх фактаў, а таксама розных акцый і мерапрыемстваў дэмакратычнай супольнасці, чыноўнікі будуць пазбягаць гэтай ганебнай практыкі, ці хаця б больш адказна ставіцца да арганізацыі так званага «здзяйснення працоўнага подзвігу» сярод маладога пакалення», — кажа пра сэнс акцыі прэс-служба «Альтэрнатывы».

Распаўсюд плакатаў прайшоў без эксцэсаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках