4 траўня 2024, Субота, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэрыл Стрып устанавіла новы рэкорд па колькасці намінацый на Оскар

2
Мэрыл Стрып устанавіла новы рэкорд па колькасці намінацый на Оскар
МЭРЫЛ СТРЫП
ФОТА: EPA

На атрыманне прэміі Оскар сёлета 67-гадовая акторка намінаваная ўжо 20-м разам.

Адна з найлепшых акторак сучаснасці Мэрыл Стрып пабіла свой уласны рэкорд па колькасці намінацый на кінапрэмію Оскар.

Учора, 24 студзеня, былі абвешчаныя прэтэндэнты на Оскар-2017. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 26 лютага ў тэатры Долбі ў Лос-Анджэлесе.

Сярод намінантаў на званне найлепшай актрысы года было названа імя Мэрыл Стрып. Цалкам імаверна, што ўжо праз месяц за ролю Флорэнс Фостэр Джэнкінс у аднайменным фільме акторка атрымае запаветную статуэтку.

На атрыманне прэміі Оскар у гэтым годзе 67-гадовая Мэрыл Стрып намінаваная ўжо 20-ым разам, паведамляе Huffington Post (пераклад – nv.ua). Гэта абсалютны рэкорд па колькасці намінацый на Оскар.

Адзначым, што акторка пераўзышла саму сябе, бо вось ужо некалькі гадоў гэты рэкорд трымае менавіта яна. Наступнымі ў рэйтынгу ідуць Кэтрын Хепберн і Джэк Нікалсан, у якіх лічыцца па 12 намінацый на Оскар.

Нагадаем, на пачатку студзеня ў Лос-Анджэлесе адбылася 74-я цырымонія ўручэння кінапрэміі Залаты Глобус, дзе Мэрыл Стрып была ўдастоена ганаровай прэміі імя Сесіля Б. Дэ Мілі за жыццёвыя дасягненні ў галіне кінематографа.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках