4 траўня 2024, Субота, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску зацверджаныя падвышаныя тарыфы на ЖКГ

23
У Менску зацверджаныя падвышаныя тарыфы на ЖКГ

Улады падвысілі тарыфы як на субсідаваныя дзяржавай паслугі, так і на фіксаваныя.

Менгарвыканкам зацвердзіў фіксаваныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Адпаведная пастанова (№ 51 ад 9 студзеня) апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе «Еўрарадыё». Згодна з дакументам, які пачынае дзейнічаць пасля афіцыйнага апублікавання, падвышаюцца тарыфы як на субсідаваныя дзяржавай паслугі, так і на фіксаваныя, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю выдаткаў насельніцтвам.

Тарыф на водазабеспячэнне зацверджаны ў 0,5301 рубля за кубічны метр (калі ён субсідуецца), і 0,7638 рубля (калі вада спажываецца звыш нарматыву і жыхары пачынаюць кампенсаваць затраты цалкам). Тарыф на каналізацыю за кубічны метр складзе адпаведна 0,354 і 0,5103 рубля. Тэхнічнае абслугоўванне ліфта з аднаго чалавека на месяц складзе 1,19 і 1,33 рубля.

Што датычыцца тарыфу на капітальны рамонт жылога дома, то за квадратны метр агульнай плошчы ён складзе 0,088 рублёў. Тарыф на тэхнічнае абслугоўванне жылога дома складзе 0,1 рубля за квадратны метр (калі ён субсідуецца), і 0,1155 рубля (пры поўнай кампенсацыі).

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках