4 траўня 2024, Субота, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Годзе трываць - час супраціўляцца»

12
«Годзе трываць - час супраціўляцца»

Актывісты Менска, Берасця і Івацэвічаў заклікаюць змагацца з бязмежжам уладаў.

Менск

У Менску актывісты прадаўжаюць распаўсюджваць улёткі «Чаму мы павінны плаціць за іх крызіс», таксама былі расклееныя ўлёткі «Дзе справядлівасць?» і «Годзе трываць - час супраціўляцца!», паведамляе revbel.org.

«Дзяржава рабуе народ усімі спосабамі: бясконцая колькасць новых падаткаў, якія забіраюць апошняе ў народа, даражэюць кошты праезду, ЖКГ, прадукты...

Даражэе літаральна ўсё, а заробкі ўсё ніжэйшыя і ніжэйшыя. Навошта нам плаціць за іх крызіс? Чаму мы павінны аплачваць жыццё чыноўнікаў і міліцыі? Колькі можна гэта трываць?», - мяркуюць актывісты.

Івацэвічы

Актывісты стварылі графіці «Сістэма - вораг народа». Гэтай акцыяй у Івацэвічах актывісты нагадваюць народу, хто з'яўляецца ягоным сапраўдным ворагам.

Берасце

У Берасці актывісты заклікаюць жыхароў дома на Машэнскага, 68 змагацца з бязмежжам і рабункам уладаў. У 1995 годзе прадпрыемствам «Белтрубаправодбуд» быў пабудаваны дом на вуліцы Машэнскага, 68. Кватэры з яго атрымалі сем'і, якія тады стаялі ў чарзе. Першапачаткова ім кватэры выдалі як дзяржаўнае жыллё, а потым, калі «Белтрубаправодбуд» наважыў не аддаваць ведамаснае жыллё ў камунальную ўласнасць, гэтая кампанія перадала дом сваёй даччынай арганізацыі «Тэз-сэрвіс».

Цяпер, з 2013 года, жыхароў абавязваюць аплаціць кошт кватэр. Выкупіць жа нерухомасць можна за камерцыйны кошт, прычым сума налічаныя ў далярах. Калі ж цягам 5-ці гадоў з моманту падпісання дамовы куплі-продажу жыхары не выплацяць поўнага кошту кватэры, то застануцца на вуліцы. Месячныя выплаты тут па $340.

Актывісты ў паштовыя скрыні раскідалі ўлёткі, якія заклікаюць жыхароў дома на адрас вул.Машэнскага, 68 змагацца з бязмежжам і рабункам уладаў, бо ніхто, акрамя саміх жыхароў, не зможа абараніць і захаваць свае дамы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках