3 траўня 2024, Пятніца, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «дармаеды» запісалі жыхара Міёраў, які не можа хадзіць

20
У «дармаеды» запісалі жыхара Міёраў, які не можа хадзіць

Ад Івана Грэцкага, які жыве на пенсію 90-гадовай маці, патрабуюць выплаціць скандальны падатак.

Пра гэта прэс-службе Беларускай хрысціянскай дэмакратыі паведаміў мясцовы актывіст Валерый Валажонак. З ягоных слоў, ад жыхара Міёраў Івана Грэцкага, які практычна не можа хадзіць, патрабуюць выплаты падатку на «дармаедства».

Як паведамляе актывіст, мужчына, якога запісалі ў «дармаеды», ужо цягам дзесяці гадоў можа даслоўна толькі паўзці. Жыве ён з больш чым 90-гадовай маці, у якой ампутаваная нага і за пенсію якой яны існуюць разам.

«Групы па інваліднасці ў яго няма. Нічога яму не даюць, хоць ён і не можа хадзіць», - адзначыў Валерый Валажонак.

З ягоных слоў, падатак на «дармаедства» і гэтак даведзенага да адчаю мужчыну давядзецца плаціць з пенсіі маці-інваліда.

Нагадаем, паводле апошніх звестак, падатковыя органы накіравалі больш за 440 тысяч паведамленняў грамадзянам на выплату збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Пры гэтым, колькасць тых, хто паспяшаўся разлічыцца з казной, не такая вялікая. Так званы падатак на дармаедства заплацілі ўсяго толькі 34,4 тысячы атрымальнікаў «ліста шчасця». Атрымліваецца, што кожны 12 наважыў не даказваць сваё права не плаціць падатак.

Нагадаем, што 17 лютага а 18-00 на Кастрычніцкай плошчы Менска пачнецца Марш абураных беларусаў з патрабаваннем скасаваць дэкрэт аб «дармаедах».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках