4 траўня 2024, Субота, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шатландская нацыянальная партыя пазмагаецца за змякчэнне «брэксіта»

Шатландская нацыянальная партыя пазмагаецца за змякчэнне «брэксіта»

У Шатландыі не жадаюць запускаць «жорсткі брэксіт» на прапанову Тэрэзы Мэй.

Прэм'ер-міністр Шатландыі Нікола Старджэн заявіла, што яе партыя мае намер скарыстацца дадатковым парламенцкім этапам працэдуры выхаду з ЕЗ для змякчэння «брэксіта», піша radiopolsha.pl.

Каментуючы пастанову Вярхоўнага суда аб тым, што «брэксіт» немагчымы без згоды брытанскага парламента, Старджэн падкрэсліла, што не ўяўляе, каб чальцы Шатландскай нацыянальнай партыі прагаласавалі на карысць запуску працэдур, прадугледжаных артыкулам 50 Лісабонскай дамовы.

Шатландскі прэм'ер дадала, што дэпутаты ад яе партыі маюць намер супрацоўнічаць з іншымі парламентарыямі, каб пераўтварыць умовы выхаду Вялікай Брытаніі з ЕЗ.

«Прэм'ер Тэрэза Мэй абрала самы жорсткі з магчымых шляхоў выхаду Вялікай Брытаніі з ЕЗ. Я не думаю, што большасць Палаты абшчын ухваліць такую пастанову, роўна як і брытанскае грамадства агулам. Гэта магчымасць для дэпутатаў падкрэсліць свой аўтарытэт і паўплываць не толькі на рэалізацыю запуску працэдур, прадугледжаных артыкулам 50 Лісабонскай дамовы, але і на стварэнне больш шырокага шэрагу ўмоў для перамоваў», - адзначыла Нікола Старджэн.

Нагадаем, у аўторак, 24 студзеня, Вярхоўны суд Вялікай Брытаніі забараніў Лондану распачынаць «брэксіт», пастанавіўшы, што для пачатку працэсу выхаду краіны з Еўрапейскага Звязу ўраду неабходная згода парламента.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках