4 траўня 2024, Субота, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Brutto падарылі Navi рэпетыцыйную базу і ўнікальную гітару

6
Brutto падарылі Navi рэпетыцыйную базу і ўнікальную гітару

Гурт паабяцаў, што «будзе дапамагаць па ўсіх франтах» пераможцам нацыянальнага адбору «Еўравізіі-2017».

І вось Сяргей Міхалок і кампанія перайшлі ад слоў да справы. Яны падарылі беларускім прадстаўнікам на міжнародным песенным конкурсе спецыяльную мадыфікацыю акустычнай гітары ад Андрэя Кібіня, аднаго з найлепшых майстроў Беларусі з Горадні. Гук гэтай гітары, адзначаюць музыкі, можна было пачуць у кліпах «Чайка» і «12 малпаў», паведамляе «Еўрарадыё».

«Мы пагаварылі праз тэлефон з Navi, і я ім распавёў, што мы на сёння запланавалі, што можам і хочам падарыць, - каментуе прадусар Brutto Антон Азізбякян. - А вось нейкія прыватныя моманты, дапамога ў якіх ім можа спатрэбіцца ў Кіеве, бытавыя пытанні, нейкія яшчэ...то гэта ўжо будзем абмяркоўваць падчас сустрэчы, знаёмства, якія ў нас запланаваныя на наступны тыдзень».

Акрамя гітары Brutto аддаюць гурту Navi бясплатную рэпетыцыйную базу на час падрыхтоўкі да «Еўравізіі», а таксама запіс прафесійнай фанаграмы для конкурсу ў студыі Андрэя Баброўкі «Селах» і мастэрынг песні ў нью-ёркскай студыі Sterling Sound.

Ці скарыстаецца Navi падарункамі, Антон Азізбекян не ведае. Маўляў, «мы ім далі магчымасць, а яны няхай думаюць, мы ў гэта ўмешвацца не будзем».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках