4 траўня 2024, Субота, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вясной у Менску з'явіцца новы тып транспарту

18
Вясной у Менску з'явіцца новы тып транспарту

1 сакавіка або 1 красавіка сталічнымі вуліцамі пачнуць ездзіць дваццаць электобусаў.

Як яны будуць працаваць, патлумачыў старшыня Дзяржаўнага камітэта навукі і тэхналогій Аляксандр Шумілін:

- Частку маршруту электорбус будзе ехаць на батарэях, а частку - як звычайны тралейбус. Гэта распрацоўка прадпрыемства «Белкамунмаш».

Дарэчы, першы электробус ужо быў запушчаны ў Беларусі проста перад Новым годам – у Гародні. 60% элементаў электробуса - беларуская распрацоўка, піша kp.by.

Электробус - ездзіць не на бензіне, а на электрычнасці. Як мабільнік: уночы падсілкаваў - удзень ездзі. Стваральнікі беларускага электробуса ўзялі за аснову варыянт «кароткае сілкаванне - кароткі прабег». Сутнасць такая: падсілкаваў цягам пяці хвілін на канцавым прыпынку, электробус здольны праехаць 10 - 12 км да процілеглай канчатковай станцыі. Пяць хвілін падсілкаваў - і назад. Каб кожны раз не падключаць кабелі сілкавання, на даху ўстаноўлена высоўная канструкцыя, якая, як у трамваі, падымаецца і дакранаецца да адмысловых кантактаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках