3 траўня 2024, Пятніца, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія апублікавала відэа праходу «Адмірала Кузняцова» праз Ла-Манш

31
Брытанія апублікавала відэа праходу «Адмірала Кузняцова» праз Ла-Манш
ФОТА: DOVER MARINA.COM

На ім відаць, як брытанскія самалёты пралятаюць побач з дымлівым «Адміралам Кузняцовым».

Каралеўскі флот Вялікабрытаніі апублікаваў відэа дымлівага расейскага цяжкага авіяноснага крэйсера. Відэа апублікаванае ў Twitter ВМС Вялікабрытаніі.

На відэа відаць, як фрэгат HMS St Albans суправаджае «Адмірала Кузняцова» ў водах Ла-Манша. Таксама на кадрах, якія знятыя з гелікаптэра, які ўзляцеў з борта фрэгата, відаць праход расейскага крэйсера. Відэа каментуе камандзір фрэгата Крыс Ансэл.

Відэа праходу таксама апублікавала брытанскае выданне Daily Mail. На ім відаць, як брытанскія самалёты пралятаюць побач з расейскімі караблямі — «Адміралам Кузняцовым» і цяжкім атамным ракетным крэйсерам «Пётр Вялікі». На відэа таксама стаіць надпіс, што яно было дадзенае Міністэрствам абароны Вялікабрытаніі.

Каралеўскі вайскова-марскі флот Вялікабрытаніі ў сваім паведамленні на афіцыйным сайце адзначыў, што назірае за перасоўваннем «Адмірала Кузняцова», сярод іншага праз пратоку Ла-Манш і на ўсім шляху руху ў Севераморск. Таксама за рухам расейскага крэйсера сочаць у NATO.

«Мы будзем уважліва сачыць за «Адміралам Кузняцовым» на шляху яго вяртання назад у Расею; карабель сораму, чыя місія - ў падаўжэнні пакуты сірыйскага народа», — падае прэс-служба словы міністра абароны Майкла Фэлана.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках