4 траўня 2024, Субота, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праграма Юрыя Жыгамонта «Падарожжы дылетанта» пераязджае ў Еўропу

11
Праграма Юрыя Жыгамонта «Падарожжы дылетанта» пераязджае ў Еўропу
Юрый Жыгамонт
Фото: onliner.by

Новае месца, куды пераедзе праграма і адкуль яна будзе выходзіць, трымаецца ў сакрэце.

Закрыты паказ надзвычайнага выпуску вядомай праграмы «Падарожжа дылетанта» адбудзецца 31 студзеня ў Менску. Наведвальнікі паказу з першых вуснаў даведаюцца, чаму Юрый Жыгамонт надумаў з'ехаць з Беларусі, як на гэта паўплываў Францішак Скарына, а таксама ці вернецца дылетант да падарожжаў па нашай краіне.

- Гэта будзе закрыты паказ, таму што Юрый Жыгамонт анансуе незвычайную праграму «Падарожжа дылетанта». Яна будзе прысвечаная Беларусі, але не з беларускай зямлі, як гэта робіцца звычайна Юрыем Жыгамонтам. Ён паедзе ў еўрапейскую сталіцу, пакуль не можам сказаць у якую. Мы прэзентуем новае месца, куды пераедзе праграма «Падарожжы дылетанта» і адкуль яна будзе выходзіць, - цытуе адзін з арганізатараў паказу Катажыну Валкоўскую «Радыё Рацыя».

«Падарожжы дылетанта» – аўтарская праграма актора Юрыя Жыгамонта, якая выходзіла найперш на беларускай тэлевізіі, а з 2016 года выходзіць у інтэрнэце. Няўрымслівы вядоўца-падарожнік у капелюшы ездзіць па Беларусі, каб расказаць гледачам цікавыя гісторыі пра яе слаўныя месцы, як правіла, напаўзабытыя.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках