4 траўня 2024, Субота, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чацвер чакаецца да -23 градусаў

2
У чацвер чакаецца да -23 градусаў

У Беларусі праз маразы абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

У чацвер, 26 студзеня, у Беларусі праз маразы абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта інфармуе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, тэмпература паветра значна панізіцца. Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Праўда, у другой палове дня ў некаторых раёнах Віцебшчыны магчымы невялікі снег. На асобных адцінках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер уночы будзе няўстойлівы слабы, удзень паўднёва-заходні, 4-9 метраў на секунду, на поўначы парывы да 12 метраў на секунду.

Уночы слупок тэрмометра апусціцца да 11-17 градусаў марозу. На паўночным усходзе прагназуюць -18... -23 градуса са знакам мінус, на паўднёвым захадзе будзе 8-10 ніжэй за нуль. Удзень сіноптыкі абяцаюць ад -3 на поўначы да -11 на паўднёвым усходзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках