19 траўня 2024, Нядзеля, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы вядомы бізнэсовец Аляксандр Кныровіч

35
Затрыманы вядомы бізнэсовец Аляксандр Кныровіч
АЛЯКСАНДР КНЫРОВІЧ
ФОТА: TUT.BY

У сераду Аляксандр Кныровіч пайшоў на допыт у адну з сілавых структур у якасці сведкі і не вярнуўся.

Як стала вядома, яго затрымалі на 72 гадзіны, паведамляе nn.by.

Сваякі затрыманага пакуль не даюць ніякай інфармацыі СМІ. «Чалавек можа яшчэ выйсці, а калі пойдзе хваля - ужо не», - кажуць яны.

Следчы камітэт пакуль не пацвердзіў затрымання Кныровіча.

Аляксандр Кныровіч быў заснавальнікам групы кампаній «Сармат-СТІ», але ў апошнія гады быў больш вядомы як «бізнэс-анёл» - бізнэсовец, які інвесціруе ў стартапы.

Кныровіч таксама актыўна пісаў для Kyky.org і даваў каментары ў СМІ аб эканамічнай сітуацыі ў Беларусі.

Сябры Кныровіча ўважаюць затрыманне звязанае з ягоным бізнэсам.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках