18 траўня 2024, Субота, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковыя камісіі БНК сталі галоўнай навіной на Яндэксе

18
Вайсковыя камісіі БНК сталі галоўнай навіной на Яндэксе
ФОТА: BYMEDIA

Навінавы агрэгатар Яндэкса зрабіў галоўнай навіной падзелу палітыкі навіну аб стварэнні вайсковых камісій Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу.

Яндэкс зрабіў галоўнай навіной падзелу палітыкі хлуслівую навіну аб стварэнні «Правага сектара» ў Беларусі.

Як запэўнівае сам Яндэкс, навінавая сітуацыя дня фармуецца ў іх «без чалавечага ўмяшання». А ўсё, што бачыць у навінах карыстальнік у сябе на старонцы - «вынік працы алгарытмаў».

Робат, па ідэі, разлічвае «вагу» паведамлення на аснове трох крытэраў: яго цытавання ў іншых крыніцах, інфарматыўнасці і свежасці. Інфармацыя, піша Яндэкс, павінна быць «актуальнай, поўнай і праўдзівай», піша belaruspartisan.org.

У выпадку з навіной пра нібыта створаны ў Беларусі «Правы сектар» робат відавочна сеў у галёш.

Па-першае, сайт, на якім першапачаткова з'явілася навіна з загалоўкам аб стварэнні «Правага сектара», не мае ніякага дачынення да Беларусі. У сюжэце стаіць спасылка на «Звон Расіі», нацыянал-шавіністычны рэсурс з крыклівымі загалоўкамі тыпу «Пераемнік Пуціна далучыць да Расеі Каліфорнію». «Звон», у сваю чаргу, спасылаецца ў сваёй нататцы на сайт «Руская вясна» - прапагандысцкі рэсурс т.зв. «Наваросіі».

У Беларусі нататку, моцна яе скараціўшы, перадрукаваў усяго адзін рэсурс - НьюсБел.

«Правым сектарам» у гэтай навіне назвалі «рэгіянальныя вайсковыя камісіі», якія пастанавіў стварыць Беларускі Нацыянальны Кангрэс, пра што пісаў лідар беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч. Іх мэтай з'яўляецца правядзенне мерапрыемстваў у вайскова-патрыятычным выхаванні з мэтай падрыхтоўкі беларускіх грамадзян да выканання свайго абавязку для абароны незалежнасці Беларусі, аналіз настрояў вайскоўцаў і іх гатоўнасць абараняць краіну ад агрэсіі з усякага боку, а таксама дапамогу дзяржаўным органам у выпадку такой агрэсіі ў супрацьстаянні ёй.

Паводле звестак за снежань 2015 года (больш пазнейшых няма), наведвальнасць Яндекс.Новостей у Беларусі складала больш за 600 тысяч чалавек за месяц. Гэта без уліку наведванняў з мабільных прылад, а таксама тых, перад чыімі вачыма проста мільгаюць загалоўкі галоўных навін пры карыстанні браўзэрам, поштай і іншымі сэрвісамі Яндэкса.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках