19 траўня 2024, Нядзеля, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь падвышае экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты

5
Беларусь падвышае экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты

Мыты будуць павышаныя ўжо з 1 лютага.

Беларусь з 1 лютага 2017 года падвышае экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведны пункт змяшчаецца ў пастанове савета міністраў ад 26 студзеня 2017 года №75, паведамляе БелТА.

Стаўка экспартнай мыты на сырую нафту будзе павышаная з $79, 1 да $89,5 за 1 т. Мыта на простагонны бензін падвысіцца з $43,5 да $49,2 за 1 т, на таварныя бензіны - з $23,7 да $26, 8 за 1 т.

Мыта на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $26,8 за 1 т (была $23,7). Такая ж мыта ўстаноўленая ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, мазуту, змазачных ды іншых аліў. У папярэдні раз стаўкі вывазных мыт у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 студзеня. Тады яны былі зніжаныя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках