5 траўня 2024, Нядзеля, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзентаваная самая вялікая USB-флэшка ў свеце

7
Прэзентаваная самая вялікая USB-флэшка ў свеце

Кампанія Kingston прэзентавала «самую вялікую ў свеце» USB-флэшку з максімальным аб'емам 2ТБ.

Kingston DataTraveler Ultimate GT выпускаецца ў двух мадыфікацыях — на 1 і 2 ТБ. Зразумела, такі USB-монстар не можа быць запакаваны ў пластыкавы корпус — тут выкарыстоўваецца адмысловы сплаў цынку, піша 42.tut.by.

Цікава, што флэш-накапляльнік пастаўляецца з «класічным» USB-раздымам, а не USB Type-C. Так што ўладальнікам новых кампутараў (напрыклад, апошніх MacBook Pro) давядзецца абзавесціся перахадніком.

Kingston DataTraveler Ultimate GT паступіць у продаж у лютым, кошт «мегафлэшкі» пакуль не паведамляецца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках