7 траўня 2024, aўторак, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дар'я Домрачава: Вяртанне адбылося

30
Дар'я Домрачава: Вяртанне адбылося

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка пракаментавала першую гонку пасля перапынку.

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава распавяла пра тое, як склаўся спрынт на этапе Кубка свету ў Оберхофе, які стаў для яе першай гонкай пасля працяглага перапынку.

Домрачава заняла 37-е месца, дапусціўшы два пудлы.

«Вяртанне адбылося. Спадзяюся, ад гонкі да гонкі буду старацца паказваць найлепшы вынік. Але сёння было цяжка. Надта асцярожнічала на стральбе, на трасе таксама старалася прытрымліваць сябе, каб цалкам не спыніцца пасля паскарэння. Але агулам старт атрымаўся.

Хваляванне прысутнічала. Не скажу, што занадта. Але прадчуванне гэтага старту, гэтых трыбун...Оберхоф ёсць Оберхоф, тут заўсёды суператмасфера, таму трошкі хвалявалася.

Сям'я перажывала за мяне ў гатэлі, падтрымка адчуваецца. Спадзяюся, на падтрымку пасля гонкі таксама», - сказала Домрачава ў эфіры тэлеканала «Матч ТВ».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках