6 траўня 2024, панядзелак, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты байкатуюць будаўніцтва кітайскага завода феерверкаў пад Магілёвам

8
Актывісты байкатуюць будаўніцтва кітайскага завода феерверкаў пад Магілёвам
УЛАДЗІМІР ШАНЦАЎ
ФОТА: DW

Актывіст Уладзімір Шанцаў мяркуе, што Беларусь ператвараюць у адсталую правінцыю Кітая.

Рэгіянальны лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў абвясціў пра збор подпісаў супраць будаўніцтва завода феерверкаў пад Магілёвам, паведамляе mspring.online.

Раней мясцовыя ўлады анансавалі з'яўленне піратэхнічнай вытворчасці ў Магілёўскім раёне. Інвестары з горада Чанша правінцыі Хунань гатовы стварыць замкнёны цыкл вырабу феерверкаў - ад пораху і кнотаў да корпуса прадукцыі. Гэтыя ж бізнэсоўцы арганізавалі нібыта бясплатны салют да 750-годдзя Магілёва ў ліпені гэтага года.

З разлікаў магілёўскіх уладаў, стварэнне піратэхнічнага завода дасць рэгіёну блізу дзвюх тысяч працоўных месцаў. Уладзімір Шанцаў уважае гэта за жульніцтва.

- У нашым рэгіёне і краіне можна было развіваць высокатэхналагічную вытворчасць, развіваць інфраструктуру. Замест гэтага нас ператвараюць у адсталую правінцыю Кітая. Вядома, бо прасцей адкрыць адзін завод, куды павінны пайсці асуджаныя беспрацоўем людзі, чым комплексна развязваць праблемы эканомікі, - мяркуе палітык.

Шанцаў называе вытворчасць небяспечнай і непатрэбнай. На ягоную думку, довадам гэтага з'яўляецца той факт, што завод стане першым у Еўропе.

- У еўрапейскі краінах умеюць ацэньваць рызыкі і выгаду, таму там такога завода няма. А ў нас будзе. Фактычна, гэта як мець парахавую бочку пад бокам, - сцвярджае абласны лідар АГП.

Палітык бачыць у з'яўленні завода прыкметы карупцыі:

- Спачатку нам сказалі, што на дзень горада нам падораць бясплатны прыгожы феерверк. Ён адгрымеў і вось праз некалькі месяцаў выяўляецца, што гэтыя ж людзі, якія падарылі феерверк, будуць будаваць небяспечнае вытворчасць пад Магілёвам. Гэта не зусім прыстойна, - ацаніў Уладзімір Шанцаў.

У найбліжэйшыя дні ён з маладымі калегамі актывізуюць збор подпісаў. Пры гэтым гэта толькі адна з грамадскіх кампаній, якімі занятыя сябры АГП, сцвярджае палітык:

- Таксама мы будзем судзіцца з гарадскімі ўладамі праз Святое возера, развязваць пытанне са спартовай залай ў СШ №11 і паспрабуем дамагчыся з'яўлення веласіпеднай дарожкі на пешаходнай вуліцы Ленінская, - сказаў на заканчэнне Шанцаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках