2 траўня 2024, Чацвер, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага філосафа Пятра Рабава арыштавалі на шэсць дзён у Баранавічах

10
Расейскага філосафа Пятра Рабава арыштавалі на шэсць дзён у Баранавічах
ПЕТР РАБАЎ

Ён збіраўся вярнуцца ў Расею, аднак не паспеў з'ехаць.

Расейскі гісторык і філосаф з Расеі Пётр Рабаў, лекцыю якога сарвала міліцыя ў Горадні, быў затрыманы ўвечары 10 кастрычніка.

Ён збіраўся вярнуцца ў Расею, аднак, імаверна, не паспеў з'ехаць - быў затрыманы ў Баранавічах, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ноч Пётр Рабаў правёў у ІЧУ Баранавіцкага ГАУС, а ў сераду быў дастаўлены ў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічаў. У тым ліку быў затрыманы яшчэ і адзін з актывістаў. Абодвух абвінавачваюць ва ўчыненні правапарушэння паводле арт.17.1 КаАП - «Хуліганства».

Таксама ёсць інфармацыя, што каля будынку суда быў затрыманы праваабаронца «Вясны» Аляксандр Вайцешык, які прыйшоў назіраць за судом над Рабавым. Яго даставілі ў ГАУС.

Тым часам суд прыняў пастанову прызнаць Пятра Рабава вінаватым ва ўчыненні адміністрацыйнага правапарушэння і адправіў на шэсць дзён арышту. Разгляд справы супраць актывіста, які быў затрыманы разам з ім, перанеслі на пятніцу.

Нагадаем, 9 кастрычніка ў Горадні ў «Цэнтр гарадскога жыцця» 9 кастрычніка на сустрэчу з расейскім гісторыкам, філосафам і даследчыкам анархізму Пятром Рабавым брутальна ўварвалася міліцыя. Было затрымана блізу 20 чалавек, у тым ліку і лектар. Бліжэй да 21 гадзіны людзей адпусцілі, аднак у памяшканні цэнтра быў праведзены ператрус і канфіскаваныя кнігі Пятра Рабава. Падставай для затрымання стала нібыта «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках