19 траўня 2024, Нядзеля, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данкверт зноў узяўся за беларускія прадпрыемствы

7
Данкверт зноў узяўся за беларускія прадпрыемствы
СЯРГЕЙ ДАНКВЕРТ

Рассельгаснагляд праверыць вытворчасць таматаў, яблыкаў і грыбоў у Беларусі.

Рассельгаснагляд плануе ў кастрычніку праверыць шэраг беларускіх прадпрыемстваў, якія вырабляюць таматы закрытага грунту, а таксама яблыкі і шампіньёны. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні расейскага ведамства.

«Рассельгаснагляд плануе з 16 кастрычніка 2017 года інспектаванне буйных прадпрыемстваў у вытворчасці таматаў закрытага грунту Рэспублікі Беларусь. Таксама падчас візіту Рассельгаснагляд плануе праверыць месца вытворчасці і захоўвання яблыкаў і грыбоў-шампіньёнаў, а таксама іх паставак на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі», - сказана ў прэс-рэлізе.

Між іншым, у Федэральнай службы ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду выклікаюць сумневы вытворчыя паказчыкі шэрагу прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць вытворчасць таматаў закрытага грунту. Ведамства ўключыла ў спіс 14 вытворцаў з усіх абласцей Беларусі. Сярод іх значацца Менская агароднінная фабрыка, агракамбінат «Ждановічы» і «Мачулішчы», «Менскі парнікова-цяплічны камбінат», «Азярыцкі Агра», «Цяплічная гаспадарка «ДОРОРС», ФХ «Альшаны» і іншыя. Гэтыя прадпрыемствы пераважна дзяржаўнай формы ўласнасці.

Таму ведамства ўважае неабходным ажыццявіць праверку паставак беларускіх таматаў па аб'ёмах іх вытворчасці і экспарту ў мэтах недапушчэння паставак прадукцыі, забароненай да ўвозу ў РФ.

Нядаўна Расея зноў западозрыла Беларусь у рээкспарце турэцкіх памідораў. Маскву насцярожвае той факт, што Беларусь, якая вырабляе шмат таматаў, стала больш закупляць памідораў у Турцыі.

Дырэктар Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін Рэспублікі Беларусь Аляксандр Піскун растлумачыў, што «турэцкі тамат таннейшы за беларускі і карыстаецца попытам на рынку ў рэспубліцы». Што тычыцца павелічэння паставак беларускіх таматаў у Расею, то, як адзначыў чыноўнік, цяплічныя гаспадаркі рэспублікі вырошчваюць памідоры практычна круглы год і маюць умовы для захоўвання прадукцыі. Піскун выказаў гатоўнасць у любы час прыняць спецыялістаў Рассельгаснагляду з мэтай азнаямлення з месцамі вытворчасці таматаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках