2 траўня 2024, Чацвер, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: ПЗ «Лабараторыі Касперскага» выкарыстоўвалася для шпіянажу

8
WSJ: ПЗ «Лабараторыі Касперскага» выкарыстоўвалася для шпіянажу

Антывірус шукаў файлы на словазлучэнне «цалкам сакрэтна» (top secret).

У «Антывірус Касперскага» дадалі спецыяльную функцыю пошуку сакрэтных дакументаў амерыканскага ўрада. Як піша The Wall Street Journal са спасылкай на неназваныя крыніцы, гэта было зроблена на загад расейскіх уладаў, піша «Медуза».

Суразмоўцы газеты сцвярджаюць, што антывірус шукаў файлы са словазлучэннем «цалкам сакрэтна» (top secret) на кампутарах, дзе ён быў усталяваны. Акрамя гэтага ў пошукавыя запыты дадавалі кодавыя назвы сакрэтных праграм ЗША. Такія вынікі даследавання працы антывіруса амерыканскімі экспэртамі.

Без спрыяння самой «Лабараторыі Касперскага», паводле версіі крыніц WSJ, такія змены ў антывірусе былі б немагчымыя. Колькі кампутараў амерыканскага ўрада ў выніку апынуліся пад пагрозай, невядома.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках