2 траўня 2024, Чацвер, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска аформіла на сябе «ўзбецкі» бізнэс і засталася вінная

Беларуска аформіла на сябе «ўзбецкі» бізнэс і засталася вінная
АРХІЎНЫЯ ФОТА MLYN.BY

Папулярныя ў глыбінцы «узбецкія крамы» фармальна не абавязкова з'яўляюцца узбецкімі.

Там працуюць беларусы, аформленыя гэтыя крамы на беларусаў. У няёмкую сітуацыю трапіла Ірына (імя зменена), жыхарка гарадка Клімавічы, пагадзіўшыся гандляваць танным адзеннем з Усходу, піша onliner.by.

Прапанова паступіла ад прадстаўнічага мужчыны, які назваўся жыхаром Ташкента. На ягоную просьбу Ірына зарэгістравалася ў якасці ІП, арандавала гандлёвае месца. Цяпер сутаргава шукае свайго «працадаўцы» і грошы на аплату арэнды.

- Яны ніколі на сябе не рэгіструюць, заўсёды кагосьці просяць, - тлумачыць Ірына. - Я ж раней таксама працавала на узбека, проста як прадавец. Яго потым дэпартавалі. А ў верасні да мяне звярнуўся ягоны стрыечны брат. Паабяцаў плаціць 20 рублёў за дзень за тое, што буду працаваць у якасці прадаўца, плюс $100 на месяц за тое, што адкрыла ліцэнзію і на мяне аформленая арэнда. Так пераканаўча казаў - відаць, што чалавек сур'ёзны, разважлівы... У нас у горадзе з працай складана, дзіця карміць трэба, таму пагадзілася на гэтую авантуру.

Схема легалізацыі немудрагелістая: Ірына гандлюе і адказвае за фармальнасці, фактычны ўладальнік бізнэсу забяспечвае ўсё астатняе (пастаўляе тавар, аплачвае арэнду і «камуналку», забірае прыбытак).

- На мінулым тыдні прывезлі тавар, але я ж не дурная, спытала пра дакументы, - распавядае жанчына. - накладных і сертыфікатаў няма. Я такое прадаваць не магу. Тады ён забраў тавар, сказаў, што павязе назад у Расею, а праз два тыдні прывязе іншы, з дакументамі.

Увечары ў панядзелак бізнэсовец яшчэ выходзіў на сувязь. А потым перастаў і заблакаваў Ірыну ў мэсэнджары. Усё б нічога, але арэнда вісіць на беларусцы - атрымала рахунак на $700 (з улікам «камуналкі»).

- Я тлумачу гаспадару памяшкання: «Вы ж разумееце, што я тут ні пры чым?» Так, кажа, выдатна разумею, але дакументы на цябе аформленыя. І я яго таксама разумею, ён не хоча быць пацярпелым у гэтай гісторыі. Атрымліваецца, буду са сваёй кішэні плаціць.

Фактычна, нават калі пастаўшчык тавару знойдзецца, выставіць яму няма чаго. Ніякіх дакументальных абавязанняў у яго перад Ірынай няма. Усе абавязанні на ёй.

Кіраўнік прадпрымальніцкага аб'яднання «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка на гэтую сітуацыю адрэагаваў эмацыйна:

- На гэтым прыкладзе прадпрымальнікам Беларусі варта зразумець: не трэба быць інструментам у чужых руках. Не трэба адкрываць пад свае дакументы бізнэс для чужынцаў. І вы бачыце, што гэта за бізнэс. Гэта першы званочак, будуць і іншыя...

Дарэчы, пытанне з уласнікам плошчаў вырашаў таксама Шумчанка:

- На шчасце, ён быў прыстойным чалавекам, не стаў нажывацца на бядзе, а зразумеў становішча. У выніку дастаткова будзе заплаціць палову сумы.

Тэлефоны мужчыны, з якім мела справу Ірына, пакуль недаступныя.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках